Не ведаю, узрадую я вас ці засмучу, але сённяшняе заданне конкурсу «Дзедаўская прылада» – апошняе. Яно, на мой погляд, нескладанае, думаю, усе адкажуць правільна.
Але ў мяне просьба да ўсіх канкурсантаў: разам з адказам на заданне паведаміце, калі ласка, ці зможаце вы 19 снежня паехаць у Рытань, дзе ў музеі мясцовага дома культуры былі зроблены фотаздымкі практычна ўсіх заданняў нашага конкурсу. У вас будзе магчымасць убачыць шматлікія дзедаўскія прылады, якія сабраў Аляксандр Юргялянец. Там у цёплай сяброўскай атмасферы і будуць падведзены вынікі нашага конкурсу і ўзнагароджаны яго ўдзельнікі і пераможцы.