Аномальная жара приводит к необдуманным поступкам
Чалавек – істота не ідэальная. Яму ўвесь час нечага не хапае...
Месяц таму большасць з нас з сумам глядзела на тэрмометр і прасіла ў неба, сонца і Бога цёплых дзянькоў. “Абрыдлі гэтыя дажджы”, “што гэта за лета?”, “цяпла, мусіць, не дачакаемся” – самыя распаўсюджаныя выказванні чэрвеня.
Ну вось, нарэшце дачакаліся, сапраўднага лета. І ўсе тыя, каму так не хапала цяпла, пачалі маліцца на дождж. Ці хаця б на некалькі гадзін прахалоды! Толькі вось спёка і духата, што ў адзін момант захапілі
краіну ў палон, не збіраюцца ў хуткім часе капітуляваць.Спёка такая, што чалавек увогуле перастае думаць. У такое надвор’е хочацца ісці не на працу, а на бераг ракі ці возера і там схавацца ў выратавальны цень дрэва і проста ляжаць у знямозе…
Але нават вадаёмы ў такое надвор’е не даюць жаданай прахалоды. У многіх з іх вада прагрэлася настолькі, што адчуваеш сябе індыком у кіпені.
Але ўсё роўна ў выхадныя да вады ірвуцца ўсе тыя, каго цэлы тыдзень трымала ў горадзе праца ці неабходнасць. І пляжы пачынаюць нагадваюць мурашнік – сотні людзей гатовы на ўсё за невялікі
кавалачак зямлі каля вады. І хоць усе ведаюць, што алкаголь на спёцы не тое што супрацьпаказаны, а ЗАБАРОНЕНЫ, ёсць і тыя, хто любіць “прапусціць” 50, 100, 500 грамаў. А потым – гайда купацца! Чым
гэта заканчваецца, добра вядома: як сцвярджае статыстыка, 8 з 10 тапельцаў у момант смерці знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.
А многія імкнуцца ў лес – адпачыць у цяньку ляснога масіву. Але чамусьці адразу ж разводзяць тут
вогнішча… Напэўна, каб не змерзнуць. А потым “забываюцца” яго затушыць як след. Ці лічаць, што лясоў
многа і новыя хутка вырастуць? Тая ж статыстыка сцвярджае: у 99% лясных пажараў у летні час
вінаваты чалавек. Вось і прыходзіцца сачыць за навакольным асяроддзем спецыяльна прызначаным для гэтага службам.
Па прагнозу сіноптыкаў, “спёка пад духатой” пратрымаецца яшчэ як мінімум тыдзень. Так што прыслухайцеся да парад спецыялістаў: будзьце асцярожнымі каля вады, не ідзіце з запалкамі ў лес. І ўвогуле, без асаблівай патрэбы не выходзьце на сонца ў спякотныя гадзіны – калі ёсць такая магчымасць.Антон Чык, фота аўтара.

