Алена Кандратовіч пра палёт Марыны Васілеўскай ў космас: жанчыны могуць усё!


Упершыню ў гісторыі суверэннай Беларусі ў склад экіпажу пілаціруемага карабля “Саюз МС-25” увайшла жанчына – Марына Васілеўская. Ён стартаваў на Міжнародную касмічную станцыю. Пра гэту знакавую для нашай краіны і кожнага беларуса падзею выказалася намеснік дырэктара КСУП “Гервяты” па ідэалагічнай рабоце Алена Кандратовіч. 

– Ведаеце, не здзіўлена гэтай навіной! Нашы беларускі на роўных з мужчынамі выдатна працуюць у розных галінах: абмалочваюць на камбайнах збожжа, робяць высокатэхналагічныя медыцынскія аперацыі, кіруюць кампаніямі і прадпрыемствамі... 

Нам пашчасціла жыць у тым часе, калі першая беларуска асвоіла космас. Не ведаю, што адчувае і якія эмоцыі перапаўняюць нашу зямлячку, але ўпэўнена, што шанс убачыць на свае вочы Зямлю з космасу – дарагога каштуе. Думаю, што нашай агульнай усебеларускай гераіне вельмі дапамагае тое, што камандзір экіпажу Алег Навіцкі – наш чалавек. Марыне Васілеўскай, як і астатнім, жадаю годна выканаць ускладзеную на іх місію. І, як сказаў Прэзідэнт на сустрэчы па відэаканферэнцсувязі, мы ўсе перажываем за іх і чакаем тут.


Текст: Алёна Ганулич
Фото: из архива АП