Алімпіяда па інфарматыцы вызначыла пераможцаў
У апошні час вялікая ўвага ў школах надаецца развіццю інтэлектуальных здольнасцей. Вынікам з’яўляецца вялікая колькасць алімпіяд, што арганізуюцца і праводзяцца ў школах і раёне.
На працягу месяца ў раёне праходзіла дыстанцыйная алімпіяда па інфарматыцы, арганізатарамі якой выступілі метадычны кабінет і настаўнікі, якія ўваходзяць у склад творчай групы па інфарматыцы – В.В. Смірноў і А.В. Бяззубікаў.
Усё, што трэба было зрабіць, каб стаць удзельнікам дыстанцыйнай алімпіяды па інфарматыцы, – зарэгістравацца на спецыяльным сайце і выканаць прапанаваныя заданні тэарэтычнага і практычнага тураў.
У выніку першае месца заняла Альбіна Етка з Кямелішкаўскага НПК, другое месца журы прысудзіла гімназісту Уладзіславу Бароўскаму, трэцяе – Івану Васільчыку, таксама з гімназіі №1. Пераможцы і прызёры атрымалі дыпломы аддзела адукацыі і каштоўныя падарункі ад індывідуальнага прадпрымальніка Вадзіма Анатольевіча Міхцеева. А ўсіх удзельнікаў дыстанцыйнай алімпіяды ўзнагародзілі сертыфікатамі.
Алена ЯРАШЭВІЧ.