Аксана Кіндзер стала пераможцай рэспубліканскага конкурсу
А назаўтра на той жа галоўнай сцэне фестывалю, дзе надоечы стаяла пад сафітамі выкладчыца, віншавалі з перамогай яе былую студэнтку, а цяпер метадыста Астравецкага вучэбна-метадычнага кабінета раённага аддзела адукацыі Аксану Кіндзер, якая заняла першае месца ў рэспубліканскім конкурсе творчых работ «Залатое пяро «Белай Русі» ў намінацыі «Аматар».
Выкладчыца і былая студэнтка шчыра павіншавалі адна адну. Хочацца спадзявацца, што ў абедзвюх гэта не апошнія перамогі і ўзнагароды.
