Аида Недолтовская привезла из Польши золотую медаль

поздравляемНаша зямлячка, кансультант натарыяльнай канторы Астравецкага раёна Аіда Недалтоўская бліскуча выступіла на XXIV натарыяльнай Алімпіядзе, якая напачатку чэрвеня прайшла ў Польшчы, і прывезла дадому залаты медаль.

Пра пераможны ўдзел нашай зямлячкі ў рэспублі-канскай спартакіядзе “Натарыят Беларусі 2016” наша газета пісала ў №39 ад 21 мая. Нагадаем: тады Аіда Іванаўна заняла чатыры першыя месцы ва ўсіх заяўленых відах, аднак атрыманая падчас спаборніцтваў траўма не дазволіла паспрабаваць спартсменцы свае сілы ў гэтых жа відах на міжнародным старце.
Аіда выступала толькі ў штурханні чатырохкілагра-мовага ядра. У выніку наша атлетка адправіла ядро на адзнаку 9,92 метры і пакінула за сабой больш за дваццаць удзельніц.
Віншуем Аіду з бліскучай перамогай!

ДАВЕДКА:

Традыцыйна ў гэтых спаборніцтвах прымаюць удзел спартсмены-аматары натарыяльнай грамадскасці еўрапейскіх краін. Сёлета спаборнічалі 23 каманды з 10 краін. Беларуская каманда, якая ўпершыню прымала ўдзел у алімпіядзе, заняла 1 месца.