Ад чаго паміраюць людзі?
А вось рост новаўтварэнняў, ад якіх за студзень-май памерла 20 чалавек (11,2% агульнай колькасці) не проста насцярожвае – трывожыць. Яшчэ і таму, што сярод памерлых 9 чалавек былі ў працаздольным узросце – ім, як кажуць, яшчэ б жыць ды жыць. Трывожны і той факт, што колькасць людзей, якія пайшлі з жыцця ад раку, павялічылася ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на трэць.
Наводзіць на роздум аналіз тэрмінаў, на працягу якіх людзі з новаўтварэннямі стаялі на дыспансерным уліку. Двое з дваццаці ўвогуле не паспелі стаць на гэты ўлік, у дзесяці чалавек з часу выяўлення анкалогіі да моманту смерці прайшло менш за год, шэсць чалавек пражылі ад аднаго да трох гадоў. І толькі адзін памёр праз тры гады пасля выяўлення анкалогіі, яшчэ адзін – больш чым праз дзесяць гадоў.
Як магла, пастаралася растлумачыць ёй, што няведанне праблемы не пазбаўляе ад яе наступстваў, што баяцца пакуль што рана: аналіз яшчэ нават не здадзены! А галоўнае – паніка горшы з памагатых у любой справе, а ў сітуацыі са здароўем – асабліва. І ўвогуле – не баяцца трэба праблем, а змагацца з імі – і пераадольваць. Прыводзіла прыклады, раіла пачытаць кнігі і артыкулы…
Здавалася, што пераканала. Але на наступны дзень, прачытаўшы чарговы яе пост, зразумела, што калега так і не рашылася здаць аналіз…
І такая «страусіная» пазіцыя – хавацца ад праблем і дрэнных вестак – не толькі ў гэтай жанчыны. Часта даводзіцца чуць ад знаёмых: не пайду ў бальніцу! Навошта? Нішто не баліць, а дактары ж абавязкова што-небудзь знойдуць – работа ў іх такая! Вось калі захварэю – тады і буду лячыцца!
Але, на жаль, тады, калі хвароба нагадае пра сябе болем ці якімі іншымі яўнымі сімптомамі, здараецца, што лячыцца ўжо позна – пра гэта не стамляюцца нагадваць урачы. Мы ж лічым, што прафесійныя агляды, дыспанзерызацыю, прышчэпкі – усё гэта прыдумалі медыкі выключна з-за свайго дрэннага характару ці з-за таго, што ім больш рабіць няма чаго.
…Новая астравецкая бальніца стане міжраённым і нават міжрэгіянальным медыцынскім цэнтрам, які будзе аснашчаны найноўшым абсталяваннем. У хуткім часе ў нас плануюць арганізаваць скрынінг – абследаванне здаровых людзей на прадмет выяўлення магчымых новаўтварэнняў. Здавалася б, цудоўна: можна парадавацца і паспадзявацца, што хворых людзей, у прыватнасці, анкалогіяй, стане менш.
Але эфект ад усяго гэтага будзе толькі ў тым выпадку, калі людзі самі пачнуць клапаціцца пра сваё здароўе.
Пажадана – не тады, калі забаліць…
24 554 чалавекі – колькасць насельніцтва Астравецкага раёна на 1 студзеня 2018 года.
З іх 13 475 – людзі працаздольнага ўзросту.
