Аб’яўляем фотаконкурс “Дарункі восені”
Рэдакцыя газеты сумесна з магазінам «Блеск. Всё для сада и огорода» аб’яўляе садова-агародны фотаконкурс «Дарункі восені».
Дасылайце на электронную пошту ostrov_red@ostrovets.by здымкі цікавых або незвычайных пладоў і гародніны, вырашчаных на вашым участку. Самы арыгінальны «гадаванец», на думку рэдакцыйнага журы, будзе адзначаны дыпломам пераможцы і падарункам ад магазіна «Блеск».
Усе дасланыя на конкурс фота можна будзе паглядзець у фотаальбомах на сайце «раёнкі» і ў сацыяльных сетках «ВКантакце», «Аднакласнікі» і «Фэйсбук», а самыя цікавыя здымкі будуць надрукаваны на старонках газеты.
Фота прымаем з 30 жніўня па 9 верасня ўключна.
У пісьме пазначце прозвішча, імя аўтара здымка і нумар тэлефона.
Удзельнічайце – і перамагайце!
