Аб’яўляем новы этап конкурсу “Што б гэта значыла?”
Дасылайце подпісы да здымка Дзяніса Юцкевіча на звычайную (г. Астравец, вул. Энгельса, 2А) ці электронную (ostrov_red@ostrovets.by) пошты рэдакцыі, пакідайце ў каментарыях да здымка ў групах «АП» у сацыяльных сетках «Аднакласнікі» і «Інстаграм» ці дасылайце старшыні журы ў асабістых паведамленнях. Допісы прымаюцца да 26 ліпеня.