Аўтобуснаму прыпынку каля мальскіх могілак давядзецца пачакаць

На “Прамую лінію” са старшынёй райвыканкама апроч іншых паступала пытанне-прапанова аб арганізацыі аўтобуснага “прыпынку па запатрабаванню” каля мальскіх могілак. Гэтае пытанне было пераадрасавана кіраўніцтву РУП “Гроднаўтадор”.


Рэдакцыя атрымала адказ за подпісам намесніка генеральнага дырэктара гэтага прадпрыемства В.Б. Венцковіча. У ім паведамляецца, што пытанне абуладкавання аўтобуснага прыпынку на ўчастку аўтадарогі Р-48 Варона – Ашмяны – Юрацішкі – Іўе паміж г.п. Астравец і вёскай Малі ў раёне гарадскіх могілак разгледжана спецыялістамі прадпрыемства. У сувязі з тым, што праграма работ на 2011 год сфарміравана і зацверджана ў Дэпартаменце “Белаўтадор” у снежні 2010 года і яе карэкціроўка ў бок павелічэння не плануецца, выканаць гэты від работ у бягучым годзе не ўяўляецца магчымым.
Пытанне абуладкавання аўтобуснага прыпынку каля гарадскіх могілак г.п. Астравец будзе разгледжана дадаткова пры фарміраванні праграмы работ на 2012 год.