"Прамая лінія" з начальнікам аддзела адукацыі
У сераду, 13 ліпеня, адбудзецца “Прамая лінія” жыхароў Астравеччыны з начальнікам аддзела адукацыі Астравецкага райвыканкама Віктарам Віктаравічам МЛЕЧКА.
У гэты дзень з 10.00 да 12.00 можна патэлефанаваць Віктару Віктаравічу па нумары 23-5-17 і атрымаць адказы на цікавячыя вас пытанні, якія датычаць сферы адукацыі.
Задаць пытанні можна і папярэдне, патэлефанаваўшы па нумары 20-3-64.