Фотомгновения. Чем год минувший нам запомнится?

Чым запомніцца нам адыходзячы год? Якія падзеі, людзі, уражанні, перамогі пакінулі ў нашым жыцці і нашых сэрцах незабыўны след? У кожнага адказ на гэтае пытанне будзе свой. Нехта ў гэтым годзе ажаніўся ці выйшаў замуж, у некага нарадзілася дзіця, хтосьці справіў наваселле, паступіў вучыцца ці пачаў працаваць…
І ўсё ж у нашым агульным жыцці сёлета, як і кожны год, адбыліся падзеі, якія сталі асаблівымі, адметнымі, так ці інакш закранулі калі не ўсіх, то многіх яго жыхароў. Давайце паспрабуем разам узгадаць іх напрыканцы адыходзячага года…
Разам з краінай

Падзя минулага года1Сёлета Астравеччына разам з усёй краінай прыгожа, душэўна, з размахам адзначыла вялікае і светлае свята 70-годдзя Вялікай Перамогі: узгадала загінуўшых, павіншавала жывых ветэранаў вайны – у тым ліку і былога танкіста, удзельніка Сталінградскай бітвы Андрэя Андрэевіча Галагаева, які напярэдадні майскіх свят адзначыў сваё 95-годдзе.
Падзя минулага года2А восенню мы выбіралі кіраўніка дзяржавы на бліжэйшыя пяць гадоў – і шматтысячнае астравецкае “Так” палітыцы міру і стабільнасці, якую праводзіць дзеючы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, арганічна ўлілося ў агульную пераканаўчую перамогу на выбарах Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.


Лукашенко посещает площадку строительства Белорусской АЭС Президент Беларуси Александр Лукашенко посещает площадку строительства Белорусской АЭС. На снимках: Александр Лукашенко знакомится с производственной базой строительства БелАЭС. Фото Максима Гучека, БелТА.

Напярэдадні выбараў Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка ў трэці раз наведаў наш раён. Адно з яго абяцанняў на сустрэчы з жыхарамі раёна – што ў Астраўцы з’явіцца фізкультурна-аздараўленчы комплекс з басейнам – павінна ажыццявіцца ў бліжэйшы час: як паведамілі рэспубліканскія СМІ, у наступным годзе распачнецца яго будаўніцтва.
Падзя минулага года5Прадстаўнікі Астравеччыны прымалі актыўны ўдзел у Дні беларускага пісьменства, які праходзіў сёлета ў Шчучыне. Астравецкая самаробная кніга была прызнана лепшай, а спектакль мясцовых артыстаў па п’есе Ніны Рыбік “Калядны вечар” выклікаў захопленыя водгукі гледачоў.



Мы ў вобласці, вобласць -- у нас

Вясной на базе Астравецкага раёна прайшла прэс-канферэнцыя старшыні Гродзенскага аблвыканкама У.В. Краўцова з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі вобласці. Дапытлівыя журналісты выказалі захапленне ўбачаным у нашым горадзе і раёне і асабліва – на будаўнічай пляцоўцы Беларускай АЭС.
Падзя минулага годаАМесцам правядзення традыцыйнай выставы-кірмашу “Паўночны вектар Гродзеншчыны” сёлета стала Астравеччына. Удзел у ёй прынялі не толькі асноўныя прадпрыемствы трох суседніх раёнаў – Астравецкага, Смаргонскага і Гродзенскага, – але і шматлікія замежныя госці.


Падзя минулага годаА2З вялікім поспехам у нашым раёне прайшоў рэгіянальны фестываль традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны”, у якім прыняў удзел міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў. На фестывалі былі шырока прадстаўлены традыцыйныя беларускія рамёствы.



Будоўля стагоддзя

Нягледзячы на крызіс, які закрануў Расію і Беларусь, работа на галоўнай будаўнічай пляцоўцы краіны ідзе, не зніжаючы тэмпаў: як паведамлялася неаднойчы, узвядзенне Беларускай атамнай электрастанцыі вядзецца строга па графіку.
Падзя минулага годаБА галоўнай падзеяй адыходзячага года стала дастаўка пасля доўгага падарожжа рознымі відам транспарту на будаўнічую пляцоўку корпуса рэактара першага энергаблока.



Перамогі


Адыходзячы год быў багатым на дасягненні і перамогі: нашы дзеці і дарослыя, установы і арганізацыі перамагалі ў абласных, рэспубліканскіх і нават міжнародных конкурсах і спаборніцтвах, пацвярджаючы даўнюю ісціну, што Астравеччына багатая на таленавітых і працавітых людзей. І ўсё ж перамогай года можна лічыць званне чэмпіёна свету па пажарна-выратавальнаму спорту, якое ў складзе каманды Гродзенскай вобласці заваяваў супрацоўнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Максім Свіла.
Падзя минулага годаВА нашай агульнай перамогай стала першае месца Астраўца ў штогадовым рэспубліканскім аглядзе-конкурсе населеных пунктаў на лепшы санітарны стан і добраўпарадкаванне: наш горад у чарговы раз пацвердзіў сваё рэнамэ чыстага, прыгожага і ўтульнага горада.
Падзя минулага годаВ1Давайце ж усе разам падтрымліваць яго і надалей!



Наваселлі

Наш горад расце,развіваецца – і наваселлі ў жылых дамах і адміністрацыйных будынках сталі яго адметнай асаблівасцю. Сёлета ўведзены ў эксплуатацыю офісы раённага прадстаўніцтва “Белдзяржстраха”, следчага камітэта, прыватныя прадпрымальнікі завяршылі будаўніцтва гандлёвага цэнтра, якому далі адметную беларускую назву “Талер”. Напрыканцы года быў урачыста адкрыты першы ў раёне дом сямейнага тыпу.
Падзя минулага годаДАле самымі радаснымі і доўгачаканымі наваселлямі, безумоўна, сталі тыя, што справілі напачатку года ў новых сучасных будынках гімназія №1 і дзіцячы садок.


Ніна РЫБІК.