29 ноября в Беларуси проводится единый день безопасности дорожного движения

1
У гэтым годзе ў Астравецкім раёне былі зарэгістраваны 3 дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам і па віне пешаходаў.

Многія здарэнні з пешаходамі адбываюцца не столькі з-за няведання імі правілаў дарожнага руху, колькі з-за нежадання іх выконваць. Часта яны парушаюць правілы свядома. Як правіла, усім хочацца як мага хутчэй перабегчы дарогу. А між тым, раптоўнае з’яўленне чалавека перад аўтамабілем практычна не пакідае вадзіцелю шансаў папярэдзіць наезд. Чалавек за рулём заўважае перабягаючага ў самы апошн момант і не заўсёды паспявае затармазіць. У выніку жаданне скараціць шлях можа абярнуцца трагедыяй.


У сувязі з гэтым 29 лістапада ў Беларусі праводзіцца адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Пешаход – на пераход!”

Нагадваем яшчэ раз, што перасякаць праезджую частку дарогі пешаходы павінны па пешаходных пераходах, упэўніўшыся, што гэта бяспечна. Гэтае патрабаванне мае асаблівую актуальнасць у зімовы перыяд, калі праезджая частка дарогі слізкая, і пры ўзнікненні аварыйнай сітуацыі імгненна спыніць аўтамабіль не ўдасца. Пры адсутнасці ў зоне бачнасці абазначаных пешаходных пераходаў трэба пераходзіць дарогу пад прамым вуглом. Адчуваць сябе ў поўнай бяспецы нельга нават на пешаходных пераходах – на іх людзей таксама збіваюць. Але ўсе ж пераходзіць дарогу больш бяспечна і правільна па пешаходнаму пераходу. Вечарам, калі аўтамабілі едуць з уключанымі фарамі, пешаходу трэба быць вельмі асцярожным: вадзіцель, аслеплены святлом фар сустрэчных аўтамабіляў, можа і не заўважыць своечасова пешахода. Пагэтаму неабходна паклапаціцца аб сваёй прыкметнасці і ў цёмны час сутак абавязкова абазначаць сябе святлоадбівальнымі элементамі. Дзякуючы гэтаму, вадзіцель заўважыць такога пешахода на адлегласці ў некалькі соцень метраў.


У. АЛЕКСАНДРОВ ІЧ, начальнік ДА І.
.