Показ фильмов в киноконцертном зале "Астравец" начнется с 20 апреля
На сайце “Астравецкай праўды” чытач пакінуў сваё пытанне: чаму ў кінаканцэртнай зале “Астравец” спынена трансляцыя кінафільмаў. За адказам на яго мы звярнуліся да загадчыка аддзела культуры С. Л. Сяўко. Вось што ён нам паведаміў:– Зараз адбываецца працэс рэарганізацыі кінавідэапрадпрыемства, яно далучаецца да раённага аддзела культуры. Да 15 красавіка бягучага года заканчваецца тэрмін падачы іскавых заявак да кінавідэапрадпрыемства, якое ў сувязі з далучэннем, пакуль не можа займацца гаспадарчай дзейнасцю. Пагэтаму часова спынена дэманстрацыя відэафільмаў. Плануецца, што з 20 красавіка 2013 года кінавідэапрадпрыемства стане адной з устаноў культуры.
У якім выглядзе яно будзе існаваць – як самастойная юрыдычная асоба ці сектар РДК – прыме рашэнне раённы выканаўчы камітэт.
Хочацца зазначыць, што ўсё работнікі, якія працавалі на кінавідэапрадпрыемстве, не страцяць сваіх працоўных месцаў, застанецца былая матэрыяльна-тэхнічная база. Таксама не зменіцца канцэпцыя дэманстрацыі кіно на вялікім экране.
Калі Дырэкцыя атамнай станцыі прыме рашэнне аб перанясенні прэсс-цэнтра, у вызваленым памяшканні, магчыма, адкрыецца кавярня альбо інтэрнэт-кафэ.
Такім чынам, з 20 красавіка кінааматары змогуць ізноў запрашаць сваіх сяброў і знаёмых у кіно ў кінаканцэртную залу “Астравец”.
----------------------
Алена ГАНУЛІЧ.