22 кастрычніка – усе на восеньскі кірмаш!

Cпяшайцеся – не спазніцеся: традыцыйны восеньскі кірмаш адбудзецца ў гэтую суботу, 22 кастрычніка. Месца сустрэчы змяніць нельга – лесапаркавая зона Астраўца. Час – таксама: гандлёвыя рады пачнуць працаваць з 10 гадзін раніцы, а крыху пазней пачнецца самае цікавае – конкурсы на лепшы падворак кожнай гаспадаркі і лепшую гандлёвую кропку.
Так што шыкуйце грошыкі – арганізатары сцвярджаюць, што ў лесапарку будзе ўсяго і ўдосталь: мяса і рыбы, гародніны і збожжа, мёду і фруктаў, будуць прадавацца саджанцы і шмат чаго яшчэ. Вам застанецца вырашыць самую «цяжкую» задачу: вызначыць, чаго ж хочацца больш за ўсё. А добры настрой арганізатары гарантуюць.