2014 год в Беларуси объявлен Годом гостеприимства

У мэтах развіцця турызму, стварэння сучаснай турыстычнайінфраструктуры, якая будзе ўлічваць геаграфічнае становішча, прыродныя, гістарычныя і культурныя багацці Беларусі, выхавання ў грамадзян патрыятычнага гонару і павагі да Айчыны 2014 год у Беларусі аб'яўлены Годам гасціннасці.

Адпаведны ўказ 27 снежня падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Ураду даручана сумесна з аблвыканкамамі, Мінскім гарвыканкамам распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенню Года гасціннасці і забяспечыць каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый па іх выкананню.
Аб'яўленне Года гасціннасці будзе садзейнічаць канцэнтрацыі намаганняў дзяржорганаў, арганізацый і грамадзян на развіцці і эфектыўным выкарыстанні турыстычных магчымасцей Беларусі і арганізацыі на высокім узроўні прыёму замежных гасцей, якія прыбудуць на святкаванне 70-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, мерапрыемствы чэмпіянату свету па хакеі.