2 апреля состоится очередной показ спектакля "Калядны вечар"

У рамках Дня яднання народаў Беларусі і Расіі ў чацвер, 2 красавіка, адбудзецца чарговы паказ спектакля “Калядны вечар” па п’есе члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Ніны Рыбік.

Спектакль, у якім закранаюцца важныя маральна-этычныя праблемы, тройчы з поспехам ішоў на сцэне Астраўца, самадзейныя артысты аб’ехалі з ім практычна ўсе сельскія Дамы культуры раёна, сабралі захопленыя водгукі гледачоў у Смаргонскім, Ашмянскім, Пастаўскім, Гродзенскім раёнах. Спектакль двойчы запрашалі ў горад Гродна, яго зразумелі і ацанілі гледачы-пабрацімы ў Сасновым Боры Ленінградскай вобласці.

Уваход на спектакль, як звычайна, свабодны. Але кожны жадаючы можа пакінуць магчымае для сябе ахвяраванне на ўваходзе ў залу. Усе сабраныя падчас спектакля грошы па традыцыі пойдуць на дапамогу адзінокім пажылым людзям, якія знаходзяцца на ўтрыманні ў Міхалішкаўскай участковай бальніцы.

Пачатак – у 18.00.