18 мая работнікі спартыўнай сферы адзначаюць прафесійнае свята
Яны ўмеюць захапіць дзяцей фізічнай культурай, клапоцяцца пра іх здаровае цела і моцны дух, прапагандуюць разнастайныя заняткі спортам.
Традыцыйна ў трэцюю суботу мая прафесійнае свята адзначаюць работнікі спартыўнай сферы. У іх ліку – і настаўнікі фізічнай культуры і здароўя гімназіі №1 Наталля Сапронава, Аляксандр Дзямідаў і Анастасія Юшкявічус (на здымку злева направа).
