Как попасть под бесплатную раздачу... фликеров
З надыходам асенне-зімняга перыяду актуальным становіцца выкарыстанне святлоадбівальных элементаў. Асабліва гэта тычыцца пешаходаў і веласіпедыстаў. Не меншую небяспеку на дарогах уяўляе і гужавы транспарт.
Пакуль яшчэ ніхто не прыдумаў лепшага спосабу павышэння бяспекі пешаходаў і веласіпедыстаў, чым зрабіць іх больш прыкметнымі. Гэта адносіцца і да гужавых павозак. Лепш за ўсё гэта зробяць святлоадбівальныя матэрыялы.
Нагадваем, што пры руху па дарогах у цёмны час сутак ці пры дрэннай бачнасці на гужавым транспарце павінен быць уключаны ліхтар, які вылучае белае святло, а ззаду – ліхтар з чырвоным святлом. Акрамя гэтага, на павозцы і ў светлы час сутак павінны быць святлоадбівальныя элементы: спераду белага колеру, а ззаду – чырвонага.
Разумеючы, што абсталяваць гужавыя павозкі ў адпаведнасці з усімі патрабаваннямі досыць складана, даводзім да ведама ўсіх уладальнікаў такога транспарту, а таксама веласіпедыстаў: супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі Астравецкага РАУС будуць бясплатна выдавацца святлоадбівальныя элементы для абсталявання веласіпедаў і гужавога транспарту па наступным графіку: Гудагайскі сельскі Савет – 4 жніўня, Варнянскі – 5, Гервяцкі – 11, Падольскі – 12 жніўня святлоадбівальныя знакі будуць выдавацца на працягу гадзіны, з 10.00 да 11.00, каля будынка сельскага Савета, а ў Падольскім – на цэнтральнай вуліцы каля магазіна. Астравецкі с/с – 4 жніўня, Трокеніцкі – 5, Міхалішкаўскі – 11, таксама каля будынка сельскага Савета, а ў Кямелішкаўскім – 12 жніўня з 12.00 да 13.00 гадзін на стаянцы каля касцёла. А ў Спондаўскім сельсавеце святлоадбівальныя знакі будуць выдавацца 18 жніўня з 11.00 да 12.00 на цэнтральнай вуліцы каля магазіна.
С. РОДЗЬ, старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ.
Фото с сайта http://saintpetersburg.olx.ru