14 октября - День матери
Дарагія жанчыны! Паважаныя нашы матулі!
Прыміце самыя цёплыя шчырыя віншаванні з цудоўным святам – Днём маці!
Мацярынскай дабрынёй, нястомным клопатам пра блізкіх саграваецца хатні ачаг. Вы – нястомныя гаспадыні не толькі ў сям”і, але і ў цэхах, на палях і фермах, у школьных класах і ўрачэбных кабінетах, офісах і майстэрнях.
Мама – гэта самы галоўны, самы дарагі чалавек для кожнага з нас. У цяжкія і адказныя моманты мы заўсёды звяртаемся да матуль за парадай, падтрымкай і суцяшэннем. Невычэрпная сіла мацярынскай любові дапамагае перанесці любыя выпрабаванні.
Дарагія матулі!
Жадаем вам шчасця і дабра, доўгіх шчаслівых гадоў жыцця, моцнага здароўя, неўвядальнай зямной прыгажосці, любові і пяшчоты.
Няхай дочкі і сыны апраўдваюць вашы надзеі і ніколі не засмучаюць вас!
А.Д. КАВАЛЬКА, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
В.В. БАРТАШЭВІЧ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.
Фота з сайта uglich.ru