13 августа открывается сезон охоты на водоплавающую и болотную дичь

охотаЗ 13 жніўня па 11 снежня адкрываецца паляванне на вадаплаваючую і балотную дзічыну.

Да ведама

Нельга паляваць на гусей, самак цецерука, птушак з вывадкам.

Забараняецца даставаць сабраную стрэльбу за ствол, накіроўваць яе, у тым ліку і незараджаную, на чалавека, свойскіх жывёл і месцы іх размяшчэння.

Можна:

  1. Паляваць з засады, падыходу ці з пад’езда маламерных судоў на вальдшнэпа, вехіра, галуба шызага, перапёлку, фазана.

  2. Цецерука можна здабываць з падыходу з паляўнічымі сабакамі (выжлы, спаніэлі, рэтрыверы). Патроны – шрот. З адным сабакам могуць паляваць да трох паляўнічых. У пуцёўцы павінна быць прапісана парода сабакі, мянушка, нумар і іншыя дадзеныя.

  3. Выкарыстоўваць гладкаствольную паляўнічую стрэльбу з патронамі, зараджанымі шротам.

  4. Паляваць на дзічыну з дапамогай сабак, акрамя ганчакоў і хартоў.

  5. Карыстацца маламернымі суднамі без рухавіка ці з выключаным рухавіком.


Паляванне – адзін з улюбёных відаў адпачынку многіх мужчын. Але, захопленыя азартам, памятайце правілы бяспекі.

 Строга забараняецца страляць:

* праз весляроў ці іншых паляўнічых, якія знаходзяцца ў лодцы;

* у накірунку людзей, транспартных сродкаў на адлегласці менш 500 метраў да іх;

* на шум, шорах, па не ясна бачнай цэлі, у тумане, змроку, па птушцы, якая ўзлятае ніжэй 2,5 метраў ва ўмовах абмежаванай бачнасці;

Падчас палявання з маламернага судна зараджаная стрэльба можа быць толькі ў паляўнічых, якія знаходзяцца спераду ці па бартах па курсе судна.

 

Тэлефон даверу” 8(01592)3-26-74.

ВАЖНА!

Паляванне дазваляецца ў светлы час сутак

Сяргей ГАРБАЦЕНКА, начальнік Смаргонскай міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.