13:17 / 21.05.2010

Сенсацыйная знаходка: падарунак ад продкаў

Сенсацыйнай знаходкай распачаўся рамонт захрыстыі ў Варнянскім касцёле святога Юрыя – пад слоем тынкоўкі, які будаўнікі знялі з адной са сцен, аказалася старажытная фрэска.
Пробашч касцёла айцец Здзіслаў Пікула пракаменціраваў знаходку так:
–Не магу сказаць, на якім этапе роспіс быў пакрыты тынкоўкай – падчас перабудовы касцёла пад клуб ці яшчэ раней. Адно... Читать далее

14:32 / 19.05.2010

Што знайшлі археолагі ля рэчкі Кавалёўка?

Калі Зоя Анатольеўна Харытановіч, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, назвала раскопкі ля рэчкі Кавалёўка выратаваннем, я спачатку прыняў гэта за вобразны выраз. Дарэмна. Аказваецца, ёсць у археалогіі такі від даследавання, які так і называецца – выратавальныя раскопкі. Да іх прыбягаюць, адклаўшы падчас больш важныя сравы, дзеля таго, каб... Читать далее

14:20 / 19.05.2010

Мая сям'я – маё багацце...

Маладыя людзі, уступаючы ў шлюб, заўсёды мараць пражыць у шчасці і каханні шмат гадоў. І добра, калі так адбываецца на самой справе.
Сямейны стаж нашых сённяшніх гасцей вялікі – таму мы і папрасілі іх падзяліцца сакрэтамі сямейнага жыцця. У гасцёўню “Візаві”, прысвечаную Міжнароднаму дню сям’і, які адзначаўся ў мінулую суботу, мы... Читать далее

14:13 / 19.05.2010

Мы – людзі жывучыя

Нецікавых людзей не бывае. Напэўна, таму, што кожны з нас успрымае свет пад сваім, індывідуальным вуглом погляду. І там, дзе адзін бачыць толькі парыжэлыя рэшткі мінулагодняй травы, другі ў стане разгледзець і парасткі будучых кветак, і дзелавітага мураша, які цягне на сабе ўдвая большую паклажу, і незвычайнай афарбоўкі каменьчык…
Франц Антонавіч... Читать далее

14:09 / 19.05.2010

Клопат дня: пасадзіць соткі...

Вясна – гэта, канешне, прыгожа: траўка, кветачкі, шпачкі, жаўручкі і іншыя салодкагучныя птушкі.
Вось толькі любавацца ўсім пералічаным сапраўднаму гаспадару няма калі. Не паспее сысці снег, як над яго галавой дамоклавым мячом навісае праблема, якая завецца адным кароткім і вельмі ёмістым словам: “соткі”. Як заараць свой участак? Прычым раней за суседа... Читать далее

14:52 / 18.05.2010

Будаўніцтва АЭС: кропка адліку

2

Паспець за Віталіем Аляксеевічам Яўмененкам, начальнікам участка ўпраўлення механізацыі “Белэнергабуда” – таго самага, што выконвае падрыхтоўчыя будаўнічыя работы на будучай пляцоўцы АЭС, – задача не з лёгкіх. Здаецца, і мяне Бог ростам не пакрыўдзіў, але ўгнацца за хударлявым, загарэлым нібы на курорце, двухметровым прарабам не па сілах і мне. Яшчэ... Читать далее

14:47 / 18.05.2010

Сітуацыя: банкамат з'еў картку

Нахабна, нават цынічна забраў яе, нібы сваю! Не падавіўся і нават не папярхнуўся! Перад гэтым досыць доўга думаў – няйначай, “перажоўваў”, затым паведаміў, што не здольны яе распазнаць, а потым прапанаваў забраць, адвёўшы на гэты працэс толькі 15 секунд. Мне б гэтага часу хапіла, каб карту тую ён аддаў. Дык... Читать далее

14:43 / 18.05.2010

Удар правай – золата, левай – серабро...

На мінулым тыдні наша газета паведамляла пра поспехі астравецкіх баксёраў у красавіку, а ўжо і май папоўніў скарбонку рознымі ўзнагародамі майстроў скураной пальчаткі.
У літоўскім горадзе Каўнасе праходзіў турнір памяці Шосцікаса, у якім прымалі ўдзел баксёры з Украіны, Расіі, Беларусі, Ірландыі і іншых краін. Астраўчанін Віталій Бандарэнка зноў быў на вышыні... Читать далее

14:35 / 18.05.2010

Ушанавалі памяць

Напярэдадні 65-годдзя Вялікай Перамогі прайшло шмат дабрачынных акцый і мерапрыемстваў для ветэранаў і вязняў Вялікай Айчыннай вайны – жывых і тых, хто застаўся ў брацкай магіле назаўсёды.
Актыўны ўдзел прынялі ва ўшанаванні памяці герояў і прадстаўнікі моладзі. Па ўсім раёне былі праведзены ўрачыстыя лінейкі, аказана дапамога ветэранам, добраўпарадкаваны магілы.
Не засталіся раўнадушнымі... Читать далее

13:58 / 18.05.2010

Увага: “Прамая лінія” са старшынёй райвыканкама

4

26 мая адбылася “Прамая лінія” чытачоў “Астравецкай праўды” са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Адамам Дзмітрыевічам Кавалькам, падчас якой можна было задаць кіраўніку раённай вертыкалі хвалюючыя пытанні на любыя тэмы, што тычацца жыцця раёна.
Падрабязную інфармацыю чытайце ў бліжэйшых нумарах "Астравецкай праўды". Читать далее