18 красавіка 2011 года з 15.00 да 17.00 гадзін адбудзецца «прамая лінія» старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Сямёна Барысавіча ШАПІРЫ з насельніцтвам вобласці. Званкі прымаюцца па тэлефоне: 8-0152- 45-05-08.
Пытанні таксама можна адпраўляць папярэдне на сайт Гродзенскага аблвыканкама www.http://region.grodno.by Читать далее
Пытайцеся – і вам адкажуць!
Супер-сеялку набылі ў СВК "Міхалішкі"
Акурат да часу прыйшоўся новы пасяўны агрэгат, які набылі ў СВК “Міхалішкі”.
АППМ-6 — сумесная распрацоўка нарвежскай кампаніі “Kverneland Group”, сусветнага лідара ў вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі, і Мінойтаўскага рамонтнага завода.
Падобны шматфункцыянальны пасяўны агрэгат пакуль першы і адзіны ў Астравецкім раёне. Кошт яго – каля 350-ці мільёнаў рублёў. Аднак, па словах галоўнага... Читать далее
Акардэаністы-віртуозы выступілі на астравецкай сцэне
Ужо стала добрай традыцыяй, што госці Астравецкай школы мастацтваў – вядомыя выканаўцы-інструменаталісты і музычныя калектывы – становяцца гасцямі астраўчан.
Вось і ў мінулы панядзелак на сцэне кінаканцэртнай залы “Астравец” выступалі акардэаністы-віртуозы, лаўрэаты шматлікіх конкурсаў, салісты ансамбля “Фестываль” Уладзімір Бубен і Уладзімір Федарук. У іх сапраўды бліскучым выкананні прагучалі творы іспанскіх, італьянскіх,... Читать далее
Фестываль паэзіі ў Гродне – уражанні ўдзельніка
Наша газета ўжо паведамляла, што пераможцай абласнога конкурсу “Поэзия – души движение” стала наш няштатны аўтар, ветэран педагагічнай працы з Варнян Людміла Іванаўна Кухарэвіч. А сёння сваімі ўражаннямі ад фестывалю дзеліцца яшчэ адна яго ўдзельніца – Вольга Іванаўна Саковіч.
30 сакавіка ў Гродне прайшоў 2-гі абласны фестываль паэтычнай творчасці сярод настаўнікаў... Читать далее
Прафесіяналы: Андрэй Ствол з СВК "Міхалішкі"
Трымацца сваіх каранёў галоўнага агранома і намесніка старшыні СВК “Міхалішкі” абавязвае нават фамілія – Ствол. Такая ж грунтоўная, трывалая, важкая, як і сам Андрэй Іосіфавіч.
Знешне ён пакідае ўражання чалавека нешматслоўнага. “Не пустазвон”, — гэта якраз пра яго. Кожнае слова – па справе. Хоць пажартаваць, адгукнуцца на трапны гумар шчырай усмешкай... Читать далее
Чаму гінуць людзі?
За тыя 15 гадоў, што я працую ў аддзеле па надзвычайных сітуацыях, многае змянілася і ў заканадаўстве, і ў аснашчэнні падраздзяленняў. Толькі нічога не змянілася ў свядомасці людзей у адносінах да пажарнай бяспекі.
Мой першы выезд на пажар з гібеллю чалавека быў у 1994 годзе ў в. Загазь Варнянскага сельсавета. У... Читать далее
На палях раёна пачалася сяўба
Жаўрукі пакуль не агучваюць пасяўную – баяцца, відаць, сіверу, які дзьме з вартым зайздрасці пастаянствам. А вось сейбітам не да сантыментаў – веснавы дзень год корміць. Пакуль вільгаці ў глебе хапае, пакуль тэрміны блізкія да аптымальных – паміраць збірайся, а збожжа сей.
Земляробы СВК імя Гашкевіча прыступілі да сяўбы аднымі з... Читать далее
Ці можна ў школе займацца навуковай дзейнасцю?
У суботу на базе гімназіі №1 прайшла раённая навукова-практычная канферэнцыя, удзел у якой прынялі вучні з розных школ раёна.
“Няўжо ў школе можна займацца навуковай дзейнасцю?” – спытаюць некаторыя. “А чаму б і не?” – адкажуць апантаныя школьнікі, якія без гэтага не ўяўляюць свайго жыцця. І няхай яны робяць толькі першыя... Читать далее
Традыцыйная маладзёжная спартакіяда прайшла ў Гервятах
Вясна ў той дзень, падобна, была не ў настроі і вырашыла напалохаць усіх зусім не вясновым надвор’ем: рыска тэрмометра ніяк не жадала падымацца вышэй нуля, шквалісты вецер амаль збіваў з ног, а з неба падалі, змяняючы адзін аднаго, то дождж, то мокры снег. Словам, найлепшае надвор’е для таго, каб ляжаць... Читать далее
Вуліцам Астраўца прысвоены новыя назвы
Раённы Савет дэпутатаў прыняў рашэнне аб прысваенні назваў і перайменаванні вуліц гарадскога пасёлка Астравец.
У адпаведнасці з ім праектуемай вуліцы ў раёне шматкватэрнай забудовы, размешчанай у паўночна-ўсходнім напрамку ад перасячэння вуліцы Карла Маркса да вуліцы Валадарскага, прысвоена назва: вуліца Паркавая.
Існуючую вуліцу ў раёне індывідуальнай забудовы, размешчаную ў паўднёва-заходнім напрамку ад вуліцы... Читать далее