ПРЫЙШОЎ, А ГЕНЕРАТАРА НЕ ЗНАЙШОЎ
На жаль, не перавяліся яшчэ на зямлі астравецкай аматары сцягнуць тое, што дрэнна ляжыць.
Нядаўна ў праваахоўныя органы паступіла паведамленне ад супрацоўніка лясгаса аб тым, што ноччу 30 сакавіка ў вёсцы Каценавічы быў украдзены генератар, які пакінулі каля бытавога вагончыка.
Зараз невядомага злодзея шукае міліцыя.
“ЧОРНЫ” БІЗНЕС
На мінулым тыдні... Читать далее
На Астравеччыне затрыманы дзве партыі чорнага металу
Прыбяры свой горад
Сышоў снег – і вылезлі на белы свет “падснежнікі” – смецце, што хавалася ўсю зіму пад яго покрывам. Да гонару работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі трэба сказаць, што яны адразу ж выйшлі на ўборку горада, стараючыся, каб ён радаваў вока і жыхароў, і гасцей.
Але не дворнікамі адзінымі – ім пры ўсім жаданні... Читать далее
Аўтызм: як дапамагчы хвораму дзіцяці?
2 красавіка адзначаўся Сусветны дзень распаўсюджвання інфармацыі аб праблеме ранняга дзіцячага аўтызму. На думку некаторых вучоных, аўтызм па распаўсюджанасці ў свеце хутка абгоніць цукровы дыябет і СНІД.
Тэрмін “аўтычнасць” абазначае цэлы комплекс псіхічных і паводзінных расстройстваў. Аўтызм – гэта медыцынскі дыягназ і ставіць яго мае права толькі спецыяліст. Згодна з прынятай... Читать далее
Галасуйце за ўдзельніц конкурсу "Яе Вялікасць Жанчына"!
Газета "Астравецкая праўда" ў сакавіку аб'явіла новы конкурс "Яе Вялікасць Жанчына". На працягу месяца мы прымалі фотаздымкі жанчын рознага ўзросту і роду заняткаў.
Свой голас вы можаце аддаць адразу траім удзельніцам фотаконкурсу (галасаваць трэба на галоўнай старонцы сайта ostrovets.by у рубрыцы "Апытанні"). Пераможцаў конкурсу, як заўсёды, будзе два: па выніках галасавання... Читать далее
Што цікавіць астравецкую моладзь?
У апошнія дні сакавіка ў кінаканцэртнай зале “Астравец” лідары дзіцячых і маладзёжных арганізацый і аб’яднанняў з СШ №1, гімназіі №1, Гудагайскай школы і Мальскага НПК сустрэліся з прадстаўнікамі дзяржаўных і грамадскіх структур. Падобныя сустрэчы сталі ўжо добрай традыцыяй у нашым раёне і добра ўспрымаюцца не толькі школьнікамі, але і кіраўнікамі... Читать далее
Знакамітыя "Песняры" выступілі ў Астраўцы
Легендарныя “Песняры” прыехалі ў Астравец за чатыры гадзіны да пачатку канцэрта. Здавалася, у гэтым “вагоне” часу без праблем ўдасца знайсці “акно”, каб хоць некалькі хвілін пагутарыць з музыкантамі. Аднак удзельнікі дзяржаўнага ансамбля настолькі сур’ёзна падышлі да свайго выступлення ў нашым горадзе, што за клопатамі па падрыхтоўцы да канцэрта, настройкай музычнай... Читать далее
"Тыдзень лесу": а вы пасадзілі дрэва?
З 16 па 23 красавіка ў нашым раёне, як і ва ўсёй рэспубліцы, пройдзе добраахвотная акцыя “Тыдзень лесу” пад дэвізам “Новыя лясы – нашчадкам у спадчыну”, прысвечаная Міжнароднаму году лясоў.
Традыцыйна паўдзельнічаць у акцыі, а таксама бліжэй пазнаёміцца з лясной гаспадаркай, даведацца, якімі намаганнямі ствараюцца і захоўваюцца нашы лясы, можа кожны... Читать далее
“Паэтычнае майстэрства” Людмілы Кухарэвіч
Пераможцам абласнога фестывалю педагагічных работнікаў “Поэзия – души движенье” стала ветэран педагагічнай працы, член літаратурнага аб’яднання “Астравецкай зямлі галасы” Людміла Іванаўна Кухарэвіч.
Наша газета паведамляла, што пасля раённага фестывалю, які адбыўся ў цэнтры пазашкольнай работы ў лютым, на яго абласны этап былі вылучаны паэтычныя творы Вольгі Саковіч, Марыі Пешка і Людмілы... Читать далее
Юныя астравецкія хакеісты сталі трэцімі ў рэспубліцы
З 28 па 31 сакавіка ў Пружанах адбыўся фінал рэспубліканскага спаборніцтва па хакею “Каласок” сярод дзяцей і юнакоў сельскіх населеных пунктаў 1994-98 гадоў нараджэння. Нагадаю, што пасля перамогі на абласной спартакіядзе права прадстаўляць Гродзенскую вобласць у фінале атрымала дружная каманда юных астравецкіх хакеістаў.
Пасля жараб’ёўкі ў сапернікі астраўчанам дасталіся Аршанскі раён,... Читать далее
Дзень яднання адзначылі перамогай
2 красавіка адзначаўся Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. У гэты дзень жыхары Астравеччыны атрымалі цудоўны падарунак – канцэрт ансамбля “Песняры”. А перад ім ад імя раённага выканаўчага камітэта ўсіх прысутных, якіх у кінаканцэртнай зале “Астравец” сабралася больш за 400 чалавек, павіншаваў з дзяржаўным святам намеснік старшыні райвыканкама Віктар Збігневіч... Читать далее