Животноводство Островетчины сработало на "плюс"

животноводствоПаводле звестак сектара жывёлагадоўлі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, па стане на 1 красавіка колькасць буйной рагатай жывёлы ў гаспадарках раёна складала амаль 33 тысячы асобін, што на 1 180 галоў больш, чым у мінулым годзе. У грамадскім статку налічваецца 10 085 кароў. Валавы надой малака крыху не дацягнуў да 14 тысяч тон – а гэта больш на 5 працэнтаў, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

У вытворчасці малака некалькі гадоў запар назіралася адмоўная статыстыка: большасць гаспадарак адставала ў надоях ад леташняга ўзроўню. Па гэтым паказчыку многія кааператывы сёлета спрацавалі з “плюсам”. Па-ранейшаму лідары – жывёлаводы СВК “Гудагай”, дзе надой на карову з пачатку года склаў 1 729 кілаграмаў (плюс 146). У нагу ідуць працаўнікі з СВК “Варняны” і “Гервяты”: у першым квартале адна рагуля дала 1 436 і 1 426 кілаграмаў (адпаведна плюс 86 і 87 кілаграмаў). Да мінулагодняга ўзроўню вытворчасці малака крыху не дацягнулі жывёлаводы з СВК “Міхалішкі”: надой з каровы склаў 1 072 кілаграмы. А замыкае раённую табліцу паказчыкаў з вынікам 1 032 кілаграмы саўгас “Падольскі”.

Асноўная прычына адставання некаторых гаспадарак ад мінулагодняга ўзроўню вытворчасці малака, на думку спецыялістаў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, крыецца ў недастатковай колькасці кармоў, праблемах з аднаўленнем і зніжэннем пагалоўя. Увогуле адна ўмоўная карова за тры месяцы бягучага года дала 1 381 кілаграм малака, што на 48 кілаграмаў больш, чым летась. Па стане на 1 красавіка, перапрацоўчым прадпрыемствам рэалізавана больш за 12 тысяч тон малака таварнасцю 87,3 працэнта і 1 883 тоны мяса.

Што тычыцца прывагаў, то сярэднесутачная прыбаўка буйной рагатай жывёлы ў раёне складае 619 грамаў (плюс 22 грамы).

Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.