Заготовка сена в Островецком районе
Па стану на 8 чэрвеня ў Астравецкім раёне першым укосам скошана 6 229 гектараў палеткаў, што складае 42 працэнты ад запланаванага. На касавіцы лідзіруе СВК “Гудагай”, дзе 1 365 гектараў траў ляглі ў пракосы (47 працэнтаў). У сярэднім па Гродзенскай вобласці скошана 59 працэнтаў траў.
Гаспадаркі раёна нарыхтавалі 22 619 тон сенажу, што складае 23 працэнты ад плана.
Да нарыхтоўкі сена ў раёне прыступілі тры гаспадаркі раёна – кааператывы “Гудагай”, “Варняны”, “Міхалішкі”, дзе адпаведна ў засекі трапіла 82, 85 і 20 тон гэтага корму.
