В СПК "Подольцы" на этой неделе завершили уборочную кампанию

уборочная в ПодольцахСёлетняя ўборачная кампанія моцна папсавала нервы раённым аграрыям, ды і не толькі. Па-першае, ураджайнасць збожжавых і рапсу ў параўнанні з мінулым годам зменшылася. Па-другое, тэрміны жніва зацягнуліся з-за варварскіх набегаў навальніц.

Але насуперак усім цяжкасцям адшумела і адгуло жніво і на Астравеччыне. Першымі ў раёне ўборку новага ўраджаю завяршылі хлебаробы з СВК “Гудагай”. На гэтым тыдні зжалі апошнія каласы і ў іншых гаспадарах. Наша газета пільна сачыла за жнівом – і знаёміла з яго ходам сваіх чытачоў.

На яе старонкі не трапілі толькі хлебаробы з саўгаса “Падольскі”, якія напачатку тыдня дажыналі саўгасныя нівы.

Галоўны аграном саўгаса “Падольскі” Андрэй Іванавіч Скурат назірае за ўборкай Галоўны аграном саўгаса “Падольскі” Андрэй Іванавіч Скурат назірае за ўборкай


За дзень вадзіцель Казімір Часлававіч Садоўскі перавозіць каля 100 тон збожжа За дзень вадзіцель Казімір Часлававіч Садоўскі перавозіць каля 100 тон збожжа


Камбайнер Іван Часлававіч Аўгуль лічыць, што ўраджай залежыць ад стараннай працы кожнага камбайнера Камбайнер Іван Часлававіч Аўгуль лічыць, што ўраджай залежыць ад стараннай працы кожнага камбайнера


На працягу двух тыдняў з нумару здымалі запланаваны рэпартаж пра жніво ў саўгасе “Падольскі”: выправіцца ў Рытань, як і хлебаробам у поле, нам перашкаджалі дажджы. А ў гэты панядзелак надвор’е, відаць, пачула просьбы аграрыяў: сонца не шкадавала свайго цяпла і выпарала празмерна вільготныя пасля працяглых дажджоў каласы.

Галоўны аграном Андрэй Іванавіч Скурат, адрываючыся на пастаянныя тэлефанаванні, пракаменціраваў ход жніва:

– На вынікі ўборачнай кампаніі негатыўна паўплываў шэраг фактараў, да якіх можна аднесці недахоп азотных і іншых угнаенняў і значна меншае прымяненне сродкаў аховы раслін. Капрызы надвор’я таксама адыгралі сваю ролю: вясной засушыла, а летам, калі ячмень, авёс і яравая пшаніца наліваюцца, увогуле “папаліла” пасевы.

Камбайнер Віталь Іванавіч Трыбоцкі і яго памочнік Дзяніс Віктаравіч Янкойць Камбайнер Віталь Іванавіч Трыбоцкі і яго памочнік Дзяніс Віктаравіч Янкойць


Маладзёжны экіпаж у складзе Дзмітрыя Мікалаевіча Лукшы і Эдгара Генадзьевіча Бабіча працуе гэтак жа старанна, як і вопытныя жнеяры Маладзёжны экіпаж у складзе Дзмітрыя Мікалаевіча Лукшы і Эдгара Генадзьевіча Бабіча працуе гэтак жа старанна, як і вопытныя жнеяры


Валерый Віктаравіч Супрановіч і Анатоль Іосіфавіч Баран жнуць яравую пшаніцу Валерый Віктаравіч Супрановіч і Анатоль Іосіфавіч Баран жнуць яравую пшаніцу


Пад збожжавыя і зернебабовыя сёлета ў саўгасе было адведзена 2 870 гектараў, а пад рапс  90 гектараў.

– На круг сёлета збіраем менш, чым летась. Нягледзячы на нізкую ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых, фуражу павінна хапіць, – працягвае Андрэй Іванавіч. – Зараз выконваем дзяржзаказ –  а ён складае 1 100 тон – па пастаўцы пшаніцы. Азімая ідзе трэцім класам, а яравая крыху не дацягвае да другога.

Для заахвочвання працаўнікоў у саўгасе “Падольскі” распрацавана сістэма прэміравання: за намалочаныя і перавезеныя першыя 100 тон выплачваецца 10 рублёў, 300 тон “каштуюць” 15 рублёў, 400 – 25 рублёў, а за 500 і 600 тон працаўнік атрымае адпаведна 30 і 40 рублёў.

Сёлета на ўборцы ў саўгасе занятыя 12 камбайнаў і 5 машын для адвозкі збожжа. Уся тэхніка разбіта на два вытворчыя звяны. І хлебаробы напачатку тыдня шчыравалі і рупіліся на саўгасных нівах.

 

Загадчык раслінаводчага ўчастка №2 Мікалай Аляксандравіч Рабкоўскі Загадчык раслінаводчага ўчастка №2 Мікалай Аляксандравіч Рабкоўскі


Камбайнерскі экіпаж у складзе Дзмітрыя Іосіфавіча Шэшы і Міхаіла Іосіфавіча Козела лідары намалотаў у саўгасе “Падольскі” Камбайнерскі экіпаж у складзе Дзмітрыя Іосіфавіча Шэшы і Міхаіла Іосіфавіча Козела лідары намалотаў у саўгасе “Падольскі”


Часлаў Казіміравіч Перко не першы год перавозіць збожжа з ніў да зернесушылак Часлаў Казіміравіч Перка не першы год перавозіць збожжа з ніў да зернесушылак


Для памочніка раслінаводчага ўчастка №2 Карыны Генадзьеўны Сімановіч сёлетняе жніво – першае Для памочніка раслінаводчага ўчастка №2 Карыны Генадзьеўны Сімановіч сёлетняе жніво – першае


Лідары ўборачнай кампаніі ў саўгасе “Падольскі” камбайнер Дзмітрый Іосіфавіч Шэша і яго памочнік Міхаіл Іосіфавіч Козел разам працуюць на ўборцы з 2008 года.

– Ячмень пацягнуў уніз ўраджайнасць, – гаворыць камбайнер Дзмітрый Іосіфавіч Шэша, – Дзякаваць Богу, камбайн не падводзіць.

Да размовы далучаецца памочнік камбайнера Міхаіл Іосіфавіч Козел:

– За ўвесь час, што разам працуем на жніве, сёлета найменшы намалот. Летась за 2 тысячы тон было. Але год на год не прыходзіцца.

Нядаўна ў саўгасе ў чарговы раз змяніўся кіраўнік: абавязкі дырэктара зараз выконвае Аляксандр Віктаравіч Шчука.

…Пілігрымка да яго вялікасці Хлеба для раённых, у тым ліку і падольскіх жнеяроў, скончылася – абмалочаны апошнія саўгасныя нівы, а зярняткі новага ўраджаю трапілі ў дзяржаўныя засекі.

Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.