В совхозе "Подольский" стартовал "зелёный" сезон

Карысць ад выкарыстання ранняй зялёнай падкормкі ў рацыёне грамадскага статка пераацаніць складана – кароўкі накідваюцца на сакавітую зеляніну з радасным нецярпеннем. І… І вяртацца да “аднатыпнага кармлення” пасля таго, як паспрабавалі “свежанінкі”, ім не хочацца.





“Зялёны” сезон жывёлагадоўлі саўгаса “Падольскі” распачаўся са свірэпіцы, 90 гектараў якой было пасеяна яшчэ з восені і якая, нягледзячы на сухія і халаднаватыя ўмовы сёлетняй вясны, вымахала і зацвіла нечакана рана. Пры тым, што шматгадовыя травы літаральна “сядзелі” на месцы. Але прайшоў дожджык – і яны зазелянелі літаральна за ноч.



Саўгасны статак адразу ж высыпаў на свежую траву.
– Выганяем кароў каля паловы дзясятай, адразу пасля заканчэння ранішняй дойкі. Назад прыганяем а 18-ай гадзіне. Да пашы стараемся ставіцца асцярожна, – расказваюць пастухі фермы “Падольцы” Алег Субаткевіч і Іван Валадзько. – На чарговай яе “порцыі”, каб не сапсаваць траву з вясны, трымаем кароў не больш, чым паўтары гадзіны, а потым пераганяем на свежы ўчастак, які “адбіваем” з дапамогай электрапастуха. Надоі? Адразу ўверх пацягнуліся! Даяркі радуюцца, нам дзякуюць. І каровы… Гляньце, якія круглабокія ды прыгожыя. Не каровы – любата!












------------------------------
Францішка КРАСКО.