В Островецком районе приступили к уборке урожая

уборка комбайнЖніво – апагей работы селяніна – распачалося ў Астравецкім раёне. Нягледзячы на зацяжную непагадзь, новы ўраджай залатымі струменьчыкамі ўжо сыплецца ў кузавы калгасных машын.

Мелодыя жніва з дзяцінства знаёмая кожнаму вяскоўцу. Праводзячы позіркам зладжаную працэсію камбайнаў, якая рушыць да хлебных ніў праз вёску, услед ён жадае – услых ці ў думках: “З, Богам, хлопцы, вам працаваць!”

уборка комбайн с машинойСёлетнюю мелодыю жніва сапсавалі бясконцыя дажджы. Але, нягледзячы на слату, ва ўсіх гаспадарках раёна аграрыі трымаюць руку на пульсе, каб скарыстаць кожную хвіліну, вырваць у дажджоў саспелыя тоны зерня.

Працаўнікі СВК “Варняны” аднымі з першых у раёне вывелі ў поле зернеўборачную тэхніку.

Вячаслаў Станіслававіч Бабарыка,  памочнік камбайнера Вячаслаў Станіслававіч Бабарыка,
памочнік камбайнера


Як паведамілі спецыялісты агранамічнага сектара ўпраў-лення сельскай гаспадаркі і харчавання, жніво пачалося  два тыдні таму з абмалоту насеннікаў шматгадовых траў. Затым надышла чарга рапсу. У СВК “Варняны” і “Гервяты” ўжо распачалі ўборку зерневых, у прыватнасці, азімага трыцікале.

Дзмітрый Іосіфавіч Валанцэвіч, камбайнер Дзмітрый Іосіфавіч Валанцэвіч, камбайнер


Усяго ж па раёне па стане на 22 ліпеня ўбрана 210 гектараў азімага трыцікале з 3 189 пасеяных. “Першынец уборкі”  даў на круг 40 цэнтнераў. Сваёй чаргі чакаюць авёс, пшаніца, жыта. Увогуле плошча зерневых і зернебабовых культур, якія трэба будзе сёлета ўбраць, складае 17 521 гектар.

Аляксандр Іванавіч Герасім,  галоўны аграном Аляксандр Іванавіч Герасім,
галоўны аграном


Пад рапсам, які вясной цешыў вока сваімі жоўтымі суквеццямі, занята 2 033 гектары, з якіх 1 030 гектараў ужо абмалочаны: аграрыі з уборкай крыжакветкавага справіліся амаль напалову. Ураджайнасць – 24,5 цэнтнера з гектара пры сярэднеабласных 22. Нехта, магчыма, скажа: малавата... Але на ўраджайнасць рапсу, асабліва ў паўночных раёнах, адмоўны ўплыў зрабіла надвор’е. Да прыкладу, нашы суседзі, ашмянцы, збіраюць яшчэ менш – па 13 цэнтнераў з гектара, а ў Іўеўскім раёне на круг увогуле выходзіць усяго пад 11 цэнтнераў з гектара.

Рапсавае поле ў СВК “Варняны” самае вялікае ў раёне660 гектараў.

– Рапс зараз убіраюць 4 зернеўборачныя камбайны, – расказвае галоўны аграном СВК “Варняны” Аляксандр Іванавіч Герасім. – На масавае жніво ў поле выйдуць 18 камбайнаў. На адвозцы зерня будзе задзейнічана больш за 15 адзінак тэхнікі.

Уладзімір Карлавіч Грынцэвіч,  вадзіцель Уладзімір Карлавіч Грынцэвіч,
вадзіцель


Рабіць прагнозы новага ўраджаю галоўны тэхнолаг варнянскіх палёў адмаўляецца. Нават недасведчанаму ў аграноміі чалавеку зразумела, што сёлета ўраджай будзе меншы, чым летась. І прычыны відавочныя: калі, як паветра, была патрэбна вільгаць – сонца бязлітасна паліла і сушыла палеткі. Калі, нарэшце, надышоў час жніва – дажджы безупынку паліваюць зямлю. Што ж, год на год не прыходзіцца…

Тадэвуш Іванавіч Юркойць, камбайнер Тадэвуш Іванавіч Юркойць,
камбайнер


Вільготны сёлета рапс, – гаворыць камбайнер, пастаянны пераможца раённых спаборніцтваў на жніве Тадэвуш Іванавіч Юркойць. – Сухі яго лёгка абмалочваць, а зараз – складана. Але, каб усталявалася добрае надвор’е, а за намі справа не стане!

Рапс у сэнсе ўборкі наогул складаная культура: яго сцябліна не высыхае да канца, таму чысціць камбайн трэба па некалькі разоў за дзень, каб зерне не прасыпалася на зямлю, а трапіла ў кузавы МАЗаў.

Аляксандр Станіслававіч Кіндэр, вадзіцель Аляксандр Станіслававіч Кіндэр, вадзіцель


Сушыльная гаспадарка СВК “Варняны” знаходзіцца, што называецца, у поўнай баявой гатоўнасці: частка намалочанага рапсавага насення ўжо даведзена да кандыцыі і падрыхтавана для пастаўкі перапрацоўшчыкам.

Віктар Іванавіч Садоўскі, вадзіцель Віктар Іванавіч Садоўскі, вадзіцель


Ёсць і паліва, і людзі, і тэхніка… Аднаго не стае на сёлетнім жніве – надвор’я. Праводзячы позіркам караван камбайнаў  СВК “Варняны”, якія выйшлі ў поле толькі пасля абеду, у думках прашу: “Дай, Божа, пагоду!”

Андрэй Людвікавіч Лісоўскі  з сельгастэхнікі дапамагае  варнянцам на жніве Андрэй Людвікавіч Лісоўскі
з сельгастэхнікі дапамагае варнянцам на жніве


Віталь Анатольевіч Тумінскі, камбайнер Віталь Анатольевіч Тумінскі, камбайнер


І няхай варнянская рапсодыя стане магутнай, зладжанай, прыгожай  мелодыяй жніва, у якой не будзе дажджлівых нотак.

Казімір Уладзіслававіч Млынкоўскі працуе ў СВК “Варняны” з 70-х гадоў, 20 з іх – на камбайне. Механізатар упэўнены, што паспяховасць уборачнай кампаніі залежыць ад унёску кожнага працаўніка. Казімір Уладзіслававіч Млынкоўскі працуе ў СВК “Варняны” з 70-х гадоў, 20 з іх – на камбайне. Механізатар упэўнены, што паспяховасць уборачнай кампаніі залежыць ад унёску кожнага працаўніка.


Валянцін Тадэвушавіч Тумінскі,  памочнік камбайнера Валянцін Тадэвушавіч Тумінскі,
памочнік камбайнера


КАМПЕТЭНТНА

Загадчык сектара раслінаводства ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віктар Багданавіч Чума:

– Да ўборачнай кампаніі прыступілі ўсе гаспадаркі раёна. Прагнозы на ўраджай-2016 рабіць пакуль рана, таму што ўборка толькі пачалася, але мінулагодніх рэкордных вынікаў сёлета мы дакладна не дасягнём. Сваю ролю адыграў прыродны фактар: з-за працяглага засушлівага надвор'я пацярпелі і травы, і рапс, і зерневыя культуры. Сёлета, у параўнанні з мінулым годам, амаль  удвая менш было ўнесена ўгнаенняў – гэта таксама адмоўна адбілася на ўраджаі.

Тэкст і фота Алены ГАНУЛІЧ.