В Островецком районе обмолочено более 70 процентов площадей, занятых зерновыми и зернобобовыми культурами
Па стане на 16 жніўня хлебаробы Астравеччыны абмалацілі 12 436 гектараў збожжавых і зернебабовы культур, што складае 71 працэнт ад агульнай плошчы. Валавы намалот склаў 42 225 тон, а ўраджайнасць – 34 цэнтнеры з гектара. Па вобласці ўбрана 257 998 гектараў (79 працэнтаў), намалот дасягнуў 1 028 341 тоны.Абмалочана 4 031 гектар ячменю, што складае 75 працэнтаў. Валавы намалот “вусатага” складае 11 932 тоны, а ўраджайнасць – 29,6 цэнтнера з гектара. З уборкай пшаніцы хлебаробы справіліся на 64 працэнта – абмалацілі 3 992 гектары. Гэта культура дала на круг 41,2 цэнтнера. Зжата 300 гектараў жыта (81 працэнт). Сярэдняя ўраджайнасць яго дасягае 48,4 цэнтнера з гектара. Трыцікале, убраны на плошчы 2 619 гектараў, даў на круг 33,1 цэнтнера.
