В Островецком районе избрали нового председателя профсоюзного объединения работников агропромышленного комплекса
Напрыканцы снежня райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу змяніў свайго лідара. На заслужаны адпачынак пайшоў яго былы старшыня Мікалай Канстанцінавіч Грыцкевіч, які ў гэты дзень прымаў не толькі словы ўдзячнасці за шматгадовую і плённую працу, але і віншаванні з нагоды дня нараджэння ад абласнога аб’яднання, мясцовай улады ў асобе старшыні раённага Савета дэпутатаў Ірыны Эдуардаўны Тальчук, новага лідара прафсаюза і яго членаў. А старшынёй прафсаюзнага аб’яднання працаўнікоў аграпрамысловага комплексу адзінагалосна была абрана Ірына Францаўна Каспяровіч.Восьмая справаздачна-выбарчая канферэнцыя Астравецкай раён-най арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу сабрала прадстаўнікоў мясцовай і абласной улады, грамадскіх аб’яднанняў, лідараў і дэлегатаў пярвічак кааператываў і саўгаса.
Мікалай Канстанцінавіч Грыцкевіч у сваім выступленні падагуліў дзейнасць раённай арганізацыі за перыяд з лютага 2010 года па лістапад 2014 года. Ён адзначыў, што прафсаюзнае аб’яднанне работнікаў аграпрамысловага коплексу ў першую чаргу арыентавана на сацыяльнае партнёрства: забеспячэнне сацыяльных гарантый, стварэнне годных умоў працы і абарону працоўных правоў работнікаў сельскай гаспадаркі. Штогод прафкам арганізуе спаборніцтвы ў “гарачыя” сельскагаспадарчыя перыяды, а лідары жніва традыцыйна атрымліваюць падарункі і матэрыяльнае заахвочванне. Падтрымліваюцца маладыя спецыялісты, дапамогу таксама адчуваюць і ветэраны працы, і дзеці работнікаў аграпрамысловага комплексу. Праблемнымі момантамі, якія патрабуюць далейшай распрацоўкі, па меркаванні Мікалая Канстанцінавіча, застаецца цяжкая ручная праца, без якой, нягледзячы на тэхнічныя навінкі, не абысціся ні ў раслінаводстве, ні ў жывёлагадоўлі, і нарміраванне працоўнага дня.
– У птушкі два крылы, і з адным яна не паляціць, – адзначыў старшыня прафсаюза работнікаў АПК. – Так і прафсаюзы павінны пастаянна знаходзіцца ў цесным узаемадзеянні з кіраўніцтвам, каб забяспечыць годныя ўмовы працы для кожнага работніка.З дакладам аб фінансавай дзейнасці раённай арганізацыі выступіла старшыня рэвізійнай камісіі Ірына Станіславаўна Юцкевіч. А лідары прафсаюзных пярвічак кааператываў і саўгаса расказалі аб канкрэтных мерапрыемствах па паляпшэнні працы і адпачынку работнікаў.
Старшыня Гродзенскага аб’яд-нання арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Іван Станіслававіч Алізаровіч узнагародзіў нагрудным знакам Беларускага прафсаюза работнікаў АПК старшыню прафкама СВК «Гудагай» Ганну Іосіфаўну Налівайка, а таксама звярнуў увагу прысутных на актуальнае і вострае для многіх гаспадарак пытанне прыватызацыі работнікамі жылля і падзяліўся добрай навіной: пяцярых новых ліда-раў раённых пярвічак чакае вучоба на базе санаторыя “Нёман-72”. Таксама Іван Станіслававіч прапанаваў уключыць у распрацаваны праект работы раённай арганізацыі прафсаюза некаторыя пункты: актыўны удзел членаў пярвічак і райкама ў выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, мерапрыемствах, прымеркаваных да 70-годдзя Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі, і запланаваных у рамках 2015 года, які прызнаны ў нашай краіне Годам моладзі.Удзельнікамі справаздачна-выбарчай канферэнцыі была дадзена станоўчая адзнака работы прафсаюза і абраны рэвізійная камісія, дэлегаты на абласную канферэнцыю і старшыня Астравецкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.
----------------------
Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.
