В Гервятах убирают картофель

уборка картошкиНу як жа абмінуць бульбакапанне?! Тым больш што бульба ў беларусаў здаўна лічыцца другім хлебам, а нашы гаспадыні, бадай што як ніхто іншы, ведаюць дзясяткі рэцэптаў прыгатавання страў з крухмалістай.
Сёлета плошча вырошчвання бульбы ў Астравецкім раёне складае 281 гектар. Пры сярэднераённай ураджайнасці 292 цэнтнеры з гектара ў СВК “Гервяты” з аднаго гектара збіраюць 322 цэнтнеры – гэта самы высокі паказчык на Астравеччыне па стане на 24 верасня.

Вольга Альгердаўна Койра, Ана- толь Георгіевіч Хмарук, Данута Рымтусьеўна Русалоўская, паляводы Вольга Альгердаўна Койра, Анатоль Георгіевіч Хмарук,             Данута Рымтусьеўна Русалоўская, паляводы


На бульбакапанні ў СВК “Гервяты” задзейнічаны адзін бульбаўборачны камбайн, за якім чацвёрты сезон запар “штурваліць” механізатар Віталіюс Іосіфавіч Гудойціс.
Бульбяное поле ў СВК “Гервяты” хоць і круглае – але нечым, па словах працаўнікоў, нагадвае цаліну. Барозны, на першы погляд, падаюцца бясконцымі: іх даўжыня складае 1,7 кіламетра.
Чатыры паляводы, стоячы на камбайне, выдаляюць камяні з транспарцёру, па якім перасоўваецца паток бульбы.

Вера Тадэвушаўна Пятроўская, палявод Вера Тадэвушаўна Пятроўская, палявод


На спецыяльнай пляцоўцы бульбу, якую прывозяць сюды чатыры МАЗы, сартуюць: выдаляюць маленькія каменьчыкі, вялікія клубні складваюць у сеткі – яна пойдзе на продаж, астатнія адправяцца на перапрацоўку на Гальшанскі крухмальны завод.

Андрэй Іванавіч Вінцкусь, вадзіцель Андрэй Іванавіч Вінцкусь, вадзіцель


Гервятцы свой выбар сёлета спынілі на чатырох сартах: “Брыз”, “Журавінка”, “Валадар” і “Янка”. Па стане на 24 верасня, выкапана 43 працэнты бульбы ці 1 095 тон.

Раман Станіслававіч Алёкса, вадзіцель Раман Станіслававіч Алёкса, вадзіцель


Варта адзначыць, што СВК “Гервяты” не забывае пра сваіх падапечных: сёлета, як і кожны год, на бязвыплатнай аснове для патрэб Гервяцкай сярэдняй школы быў пасаджаны адзін гектар бульбы.

Аляксандр  Паўлавіч Кавалька,  аграном-аграхімік Аляксандр Паўлавіч Кавалька,
аграном-аграхімік


Старшакласнікі разам з настаўнікамі шчыравалі на сваіх “сотках”: вялікая бульба будзе выкарыстана для школьнага харчавання, а на астатняй школьнікі змогуць зарабіць, здаўшы яе на Гальшанскі крухмальны завод.

уборка картошки1

 

Віталіюс Іосіфавіч Гудойціс кіруе бульбаўборачным камбайнам Віталіюс Іосіфавіч Гудойціс кіруе
бульбаўборачным камбайнам

--------------------------------------------
Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.