Утверждён график проведения техосмотра сельскохозяйственной техники

техосмотр сельхозтехникиАстравецкі райвыканкам зацвердзіў графікі правядзення тэхнічнага агляду трактароў, прычэпаў да іх і самаходных машын сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і фізічных асоб. Спецыяльна для гэтага створана камісія, у склад якой увайшлі спецыялісты райсельгасхарча і ДАІ.

Як паведаміў начальнік інспекцыі дзяржтэхагляда Упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Паляшчук, агляд тэхнікі ў Астравецкім раёне пачнецца з 18 сакавіка 2016 года.
Так, тэхніка СВК “Гудагай” будзе праходзіць тэхагляд 18 сакавіка, СВК “Міхалішкі” – 21 сакавіка, СВК “Варняны” – 22 сакавіка, СВК “Гервяты” – 23 сакавіка, а саўгаса “Падольскі” – 24 сакавіка.
Фізічныя асобы аплату, якая складае 0,3 базавыя велічыні за тэхагляд трактароў і самаходных машын і 0,2 базавыя велічыні за тэхагляд прычэпаў, павінны зрабіць на разліковы рахунак 360052200003, код 03002. Варта адзначыць, што дарожныя зборы збірацца не будуць.

------------------------------------------------
Падрыхтавала Алена ГАНУЛІЧ.