СПК "Ворняны" первым в районе вышел на сенокос

Усё! Запяялі косы, і ў такт іх звонкай песні шматгадовыя травы пачалі складвацца ў духмяныя пракосы. Корманарыхтоўка-2014 распачалася.

Застрэльшчыкам сёлетняй нарыхтоўкі кармоў стаў сельгаскааператыў “Варняны” – менавіта яго касілкі першымі ў раёне выйшлі на сенакос. Услед за імі рушылі два корманарыхтоўчыя камбайны “Ягуар” – і вось ужо першыя дзясяткі тон сенажаці аказаліся ў сянажнай траншэі фермы “Кярняны”. Два магутныя трактары распачалі яго кругласутачную трамбоўку. За якасцю нарыхтоўваемых кармоў старанна назірае ветэрынарная служба гаспадаркі.



----------------------
Ганна ЧАКУР.