СПК "Ворняны" активно ведёт кормозаготовительные работы

косовица ВорняныАд колькасці і якасці нарыхтаваных кармоў залежаць не толькі вынікі работы жывёлаводаў, але і гаспадаркі ў цэлым. Кожную раніцу пад суправаджэнне салаўінага аркестра аграрыі выводзяць у поле корманарыхтоўчую тэхніку і плённа працуюць: адны косяць, другія зграбаюць у валкі, трэція возяць, чацвёртыя трамбуюць. Варнянцы – не выключэнне.

Напачатку тыдня ля малочна-таварнага комплексу “Газа” СВК "Варняны" актыўна закладвалася першая ў гаспадарцы сянажная траншэя.

Тры касілкі ля вёскі Бабраўнікі ўпэўнена “ныралі” ў зялёнае “мора” і пакідалі пасля сябе роўныя пракосы. Дзевяціметровыя граблі зграбалі ў валкі падвяленыя травы, а кормаўборачны камбайн паглынаў іх, каб у здробненым выглядзе высыпаць у чэрава МАЗаў.

Прынамсі, у панядзелак на адвозе зялёнай масы з бабраўніцкага і беразоўскага палёў да комплексу было задзейнічана 9 адзінак тэхнікі.

Тадэвуш Іосіфавіч Радута, касец Тадэвуш Іосіфавіч Радута, касец


Вітольд Рышардавіч Ромаш, трамбоўка сенажу Вітольд Рышардавіч Ромаш, трамбоўка сенажу


Славамір Мар’янавіч Сыс, касец Славамір Мар’янавіч Сыс, касец


Пасля таго, як кожная новая партыя “зялёнкі” трапляла ў траншэю, на змену заступалі два вялікагабарытныя “Амкадоры”. Трактарыст-машыніст СВК “Варняны” Анатоль Тадэвушавіч Тумінскі, чый партрэт сёлета занесены на раённую Дошку гонару, не першы год трамбуе зялёную масу.

Анатоль Тадэвушавіч Тумінскі, трамбоўка сенажу Анатоль Тадэвушавіч Тумінскі, трамбоўка сенажу


Пётр Зянонавіч Янковіч займаецца хімпраполкай цукровых буракоў Пётр Зянонавіч Янковіч займаецца хімпраполкай цукровых буракоў


Вадзім Іванавіч Янушкевіч, касец Вадзім Іванавіч Янушкевіч, касец


Начальнік МТК “Газа” Генаефа Станіславаўна Харкевіч старанна фіксуе ў журнале колькасць рэйсаў і перавезенай “зялёнкі”. Акрамя гэтага, за тэмпературным і вільготным рэжымамі і тэхналогіяй закладкі зялёнай масы ў траншэю пільна сочыць на працягу сутак спецыяльная камісія, у склад якой увайшлі спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, райвыканкама, сельгастэхнікі і іншых прадпрыемстваў.

– Трамбоўка адбываецца кругласутачна, – гаворыць Генаефа Станіславаўна, – Зараз “зялёнка” крыху лягчэйшая, чым звычайна, – гэта абумоўлена сухім і цёплым надвор’ем.

загадчыца МТК “Газа” Генаефа Станіславаўна Харкевіч Загадчыца МТК “Газа” Генаефа Станіславаўна Харкевіч


Увогуле план нарыхтоўкі сенажу ў СВК “Варняны” складае 24 560 тон. Акрамя гэтага, будзе нарыхтавана 1 430 тон сена і 29 850 тон сіласу.

…Пакуль рагулі размінаюць на пашы ногі і пашчыпваюць зялёную траўку, людзі шчыруюць, нарыхтоўваючы на зіму кармы жывёле.

Мовай лічбаў
Па даных сектара раслінаводства ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання на 2 чэрвеня гаспадаркамі раёна скошана 4 623 гектара траў, што складае 32 працэнта ад плана. 
На касавіцы лідзіруюць СВК “Гудагай” і саўгас “Падольскі”, дзе травы ляглі ў пракосы адпаведна на 1 350 і 790 гектарах - 41 і 37 працэнтаў ад запланаванага.
Нарыхтавана 13 945 тон сенажу, што складае 12 працэнтаў ад плана. Раённы табель рангаў узначальваюць гудагайскія аграрыі, якія нарыхтавалі 4 850 тон гэтага корму (18 працэнтаў).
Акрамя гэтага, у СВК “Гудагай” і “Гервяты” ўжо назапашана па 188 і 260 тон сенажу ў рулонах адпаведна.
На адну ўмоўную галаву сёлета плануецца нарыхтаваць 29,4 цэнтнера кармавых адзінак. Найбольш – а гэта 2,3 цэнтнера кармавых адзінак – ужо назапасілі гудагайскія аграрыі.
Да сенавання прыступіў СВК “Гудагай”.

Алена ГАНУЛІЧ.