Слова благодарности звучали в адрес работников сельского хозяйства на районных "Дожинках"

Островец Дожинки2У мінулую суботу, напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўваючай прамысловасці, у раёне прайшлі ўрачыстыя і святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя прафесійнаму святу аграрнікаў і раённым “Дажынкам”.
Адбываліся яны адначасова на дзвюх пляцоўках: у кінаканцэртнай зале “Астравец” узнагароджвалі лепшых працаўнікоў сельскай гаспадаркі, а ў аграгарадку “Варняны” тым часам святкавалі.
«Дзякуй за працу» – гэтыя словы часцей за ўсё гучалі на раённым свяце, прысвечаным Дню работнікаў сельскай гаспадаркі.

У той дзень кінаканцэртную залу запоўнілі вясковыя працаўнікі. Праўда, у шыракаплечых мужчынах, апранутых у элегантныя касцюмы і гальштукі, у прыгожых жанчынах з новамоднымі прычоскамі і ў туфліках на шпільках цяжка было пазнаць механізатараў, з якімі даводзілася сустракацца падчас гарачых летніх ці вясенніх дзянькоў у полі, ці даярак, якія дзень пры дні шчыруюць на фермах. Выдавалі іх “зямную” прыналежнасць хіба што густы загар, якому могуць пазайздросціць аматары гарачага паўднёвага сонца, ды крыху сарамлівыя ўсмешкі: не прывыклі яны да такой увагі, пашаны, павагі…
Островец Дожинки 11

Островец Дожинки

Островец Дожинки1

Островец Дожинки3

Островец Дожинки4

Островец Дожинки5

Островец Дожинки6А ў гэты дзень усё было – для іх, лепшых працаўнікоў сельскай гаспадаркі. У фае кінаканцэртнай залы “Астравец” іграў народны аркестр народных інструментаў “Скарбніца”; там жа была арганізавана выстаўка караваяў усіх пяці гаспадарак раёна (лепшым журы прызнала каравай СВК “Гервяты”) і дажыначных снапоў – самым прыгожым атрымаўся сноп СВК “Гудагай”. Над караваямі, а таксама іх імітацыяй, праявіўшы творчасць і крэатыў, папрацавалі і работнікі культуры раёна, а таксама хлебапёкі камбіната кааператыўнай прамысловасці. Да месца была і выстава вырабаў народных майстроў Астравеччыны “Захаваем народную спадчыну”.
Павіншаваць працаўнікоў сельскай гаспадаркі са святам прыйшлі-прыехалі не толькі кіраўнікі раёна на чале са старшынёй раённага выканаўчага камітэта, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Адамам Дзмітрыевічам Кавалькам, але і шаноўныя госці: дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Валерый Уладзіміравіч Кокаш, намеснік старшыні Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, генеральны дырэктар абласнога ўнітарнага прадпрыемства “Гроднамеліяводгас” Барыс Іванавіч Багданец, член Гродзенскага аблвыканкама, галоўны рэдактар газеты “Гродзенская праўда” Павел Якаўлевіч Сухарукаў, намеснік старшыні абласнога камітэта па сельскай гаспадарцы Аляксандр Віктаравіч Вайцяховіч. Ды і канферансье на свяце былі адмысловыя: харызматычны, дасціпны, вясёлы тэлевядучы Дзмітрый Карась і чароўная, абаяльная, непаўторная Анастасія Басак, больш вядомая землякам пад прозвішчам Кузьміцкая.
Пачалося свята з традыцыйнага кранальна-шчымлівага моманту ўручэння каравая са збожжа новага ўраджаю кіраўніку раёна – старшыні райвыканкама Адаму Дзмітрыевічу Кавальку і важкага дажыначнага снапа начальніку ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Руслану Мікалаевічу Сачко.
районные дожинкиСваё віншаванне Адам Дзмітрыевіч Кавалька пачаў са слоў удзячнасці працаўнікам сельскай гаспадаркі за іх старанную добрасумленную працу. Яе плён становіцца з кожным годам усё больш важкім. Сёлета, да прыкладу, валавы збор збожжа перавысіў мінулагодні рэкорд: са збожжавых ніў раёна сабрана больш як 90 тысяч тон зерня.
– А ў 2000 годзе мы сабралі крыху больш за 24 тысячы тон, – нагадаў Адам Дзмітрыевіч лічбу, якую добра памятаюць ветэраны сельскай гаспадаркі – былыя кіраўнікі, спецыялісты, якія таксама былі запрошаны на гэтае свята. – Сёлета ж нашы вядучыя гаспадаркі засыпалі ў засекі больш хлеба, чым тады – увесь раён.
І такія вынікі працы тычацца не толькі хлебаробаў. Валавы надой малака, які сёлета за 9 месяцаў дасягнуў амаль 50 тысяч тон, за 2000 год склаў 12,7 тысячы тон. Тады на ўвесь раён было дзве ці тры даяркі-“трохтысячніцы” – сёлета па выніках трох кварталаў у “шасцітысячнікі” запісалася ўжо некалькі ферм у поўным складзе.
районные дожинки1Але больш за ўсё, прызнаўся старшыня райвыканкама, яго радуе, што ў сельгаспрадпрыемствы прыходзяць – і застаюцца працаваць пасля заканчэння тэрміну адпрацоўкі! – маладыя спецыялісты. Гэта – вынік дзяржаўнай палітыкі па адраджэнні вёскі, калі і праца, і быт, і адпачынак вясковых людзей набліжаюцца да гарадскога – і пры гэтым у іх ёсць ні з чым не параўнальныя перавагі, па якіх так сумуюць гараджане: чыстае паветра, натуральныя прадукты харчавання, прырода, у еднасці з якой толькі і можна знайсці гармонію.
– Прабачце, што я не магу назваць з гэтай трыбуны прозвішчы ўсіх, хто гэтага заслугоўвае, – сказаў А.Д. Кавалька. – Але я шчыра хачу падзякаваць усім вам за працу!
Не абышлося ў той дзень без сюрпрызаў. Тыя, хто спяшаўся ў кінаканцэртную залу, не мог не заўважыць на аўтастаянцы побач з шыкоўнымі аўтамабілямі і аўтобусамі новенькі трактар – і не падзівіцца: здавалася б, не месца яму тут…
Інтрыгу раскрыў старшыня райвыканкама.
– Усім вядома, што рапс – эканамічна вельмі выгадная культура, і ён здольны даць добры ўраджай, калі з ім граматна, тэхналагічна працаваць, – пачаў здаля Адам Дзмітрыевіч. – Вось я і паабяцаў, што тая гаспадарка, якая сёлета вырасціць самы лепшы рапс, атрымае ад райвыканкама ў якасці падарунка новы трактар. І сёння хачу ўручыць ключы і тэхнічны пашпарт ад яго выконваючаму абавязкі старшыні СВК “Варняны” Максіму Сяргеевічу Фурсу.
районные дожинки3І яшчэ адзін сюрпрыз раскрыўся ў той дзень на галоўнай дажыначнай сцэне раёна: ключы ад новага службовага аўтамабіля А.Д. Кавалька ўручыў галоўнаму аграному СВК “Гервяты” Дзянісу Кірпу: заслужыў малады, але граматны і працавіты спецыяліст яго сваёй стараннай працай.
У пэўнай ступені сюрпрызам стала і выступленне намесніка старшыні Гродзенскага абласнога камітэта па сельскай гаспадарцы А.В. Вайцяховіча: хто ж ведае, што падрыхтавала для астравецкіх аграрнікаў абласное кіраўніцтва?
Аляксандр Віктаравіч таксама пачаў сваё выступленне са слоў віншавання і падзякі за працу, адзначыўшы, што Астравецкі раён па ўсіх напрамках сёлета пераўзышоў сярэднеабласныя паказчыкі. І ўручыў Ганаровыя граматы і грашовыя прэміі абласнога камітэта “залатому фонду” астравецкай сельскай гаспадаркі: Станіславу Кежуну, трактарысту СВК “Варняны”, Валерыю Вайткевічу, механізатару СВК “Гудагай”, Дануце Жукоўскай, даглядчыцы комплексу СВК “Гервяты”, Валянціне Паршутовіч, аператару машыннага даення кароў СВК “Гудагай”. Валянціна Іванаўна атрымала яшчэ і Падзяку аблвыканкама. Ганаровыя граматы за другое месца ў абласным спаборніцтве атрымалі таксама Астравецкая райветстанцыя і малочна-таварны комплекс “Малі”.
Калі сюрпрызы скончыліся, настаў час падвядзення вынікаў спаборніцтва. Напачатку былі ўзнагароджаны калектывы. Пераможцам раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур у 2015 годзе прызнаны СВК “Варняны”, на нарыхтоўцы травяністых кармоў – СВК “Гервяты”, у галіне жывёлагадоўлі – СВК “Гудагай”.
Святкаванне Дня работнікаў сельскай гаспадаркі сёлета вырашана было сумясціць з “Дажынкамі” – і заканамерна, што ўзнагароджанне лепшых працаўнікоў пачалося з герояў жніва. Старшыня райвыканкама ўручыў заслужаныя ўзнагароды лепшым камбайнавым экіпажам: Тадэвушу Юркойцю і Арцёму Бабойцю з СВК “Варняны”, якія сёлета, каторы ўжо год запар, сталі пераможцамі спаборніцтва; Уладзіміру Мятлеўскаму і яго памочніку Аляксею Масейку з гэтай жа гаспадаркі, якія сталі другімі; экіпажу Андрэя Качкана і Віктара Качкана з СВК ”Гудагай”, якія занялі ў спаборніцтве
трэцяе месца.
районные дожинки3

Былі падведзены вынікі спаборніцтва і сярод маладзёжных экіпажаў на жніве. Найлепшых паказчыкаў дасягнулі Віталь Мілейша і Сяргей Трусевіч з СВК “Гудагай”; на другім месцы – Валерый Васільчык і Арцём Вяржынскі з СВК “Гервяты”, на трэцім – Андрэй Бразевіч з СВК “Варняны”.
Амаль не сыходзіў у той дзень са сцэны начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Руслан Мікалаевіч Сачко: яму было даверана ўзнагароджанне самай вялікай групы перадавікоў сельскагаспадарчай вытворчасці. З яго рук атрымалі ўзнагароды лепшыя вадзіцелі, якія вызначыліся на адвозцы збожжа: Яўген Грабоўскі з СВК “Гудагай”, Вадзім Коцяш з СВК “Гервяты”, Уладзімір Трышын з гэтай жа гаспадаркі, а таксама маладыя вадзіцелі Сяргей Ромаш з СВК “Варняны”, Павел Качан з гэтай жа гаспадаркі, Андрэй Гудойць з СВК “Гервяты” і вадзіцель цэнтравывазу Раман-Зянон Бразевіч з cельгастэхнікі.
Атрымалі ўзнагароды і лепшыя звенні, занятыя на дасушванні збожжа: першае месца занялі сушыльшчыкі з СВК “Гервяты” пад кіраўніцтвам Альгерда Мешкіса, другое – звяно з СВК “Міхалішкі”, якое ўзначальваў Віктар Мілашэвіч.
Лепшымі корманарыхтоўшчыкамі раёна названы Станіслаў Кяжун з СВК “Варняны”, Сяргей Урлік з СВК “Гудагай”, Віталь Сцефановіч з СВК “Гервяты”. На адвозцы кармоў не было роўных Віктару Дамуцю з СВК “Гервяты”, Казіміру Садоўскаму з саўгаса “Падольскі”, Валерыю Вайткевічу з СВК “Гудагай”.
районные дожинки4У сельскай гаспадарцы не бывае спраў другарадных – і падчас узнагароджання лепшых працаўнікоў не былі абдзелены ўвагай і прадстаўнікі абслугоўваючых арганізацый: Ганаровыя граматы і грашовыя прэміі атрымалі слесар-рамонтнік сельсгастэхнікі Дзмітрый Юрчык, трактарысты-машыністы ПМС Аляксандр Пумпур і Пётр Урлік.
Лепшых аператараў машыннага даення кароў узнагароджваў старшыня райвыканкама: Адам Дзмітрыевіч Кавалька з вялікай павагай адносіцца да жанчын, якія сваёй нястомнай працай ствараюць астравецкія “малочныя рэкі”, што год ад году становяцца ўсё больш “поўнамалочнымі”, – і ён не прамінуў у чарговы раз сказаць ім словы шанавання і падзякі. А важкім дапаўненнем да іх сталі Ганаровыя граматы і салідныя грашовыя прэміі.
Іх атрымалі аператары, якія надаілі ад 5,5 да 6 тысяч кілаграмаў малака ад каровы: Валянціна Алёкса, Зоя Ціток, Наталля Сухадольская, Данута Кель з СВК “Гудагай”, Ганна Лукашэвіч з СВК “Варняны”, а таксама даяркі-“шасцітысячніцы” з СВК “Гудагай” Вольга Яцэнка і Галіна Карвэцкая. Дарэчы, у СВК “Гудагай” не толькі асобныя даяркі, але і цэлыя калектывы ўвайшлі ў лік “шасцітысячнікаў”: увесь калектыў малочна-таварнага комплексу “Малі” ў складзе Людмілы Арлоўскай, Таццяны Кулевіч, Марыны Юркойць і Ірыны Казырскай, а таксама працаўніцы малочна-таварнага комплекса “Германішкі” Ванда Ягорава, Ірына Свіла, Алена Ельяшэвіч былі ўзнагароджаны на свяце.
Лепшымі аператарамі па дарошчванні буйной рагатай жывёлы былі названы Рэгіна Тотчык з СВК “Гервяты”, Алена Дрэма з СВК “Гудагай”, Іосіф Курніцкі з СВК “Варняны”, Фёдар Аляксеявец з СВК “Міхалішкі”, Валянціна Казлоўкая з саўгаса “Падольскі”. Самыя высокія прывагі на адкорме буйной рагатай жывёлы – у Віктара Мілаша з СВК “Міхалішкі” і Таццяны Андрушойць з СВК “Гудагай”. Самымі стараннымі цялятніцамі прафілакторыяў былі названы Жанна Экстэровіч з СВК “Гудагай”, Святлана Радута з СВК “Варняны”, Міраслава Букель і Ірына Грыгаровіч з саўгаса “Падольскі”, Таццяна Куцько з СВК “Міхалішкі”; цялятніцамі па вырошчванню цялушак – Ірына Сінкела з СВК “Варняны”, Лілія Шыш і Данута Багдановіч з СВК “Міхалішкі”, Валерый Гілевіч з СВК “Гудагай”.
Узнагароды ў той дзень атрымалі і даглядчыкі дойнага статка Іван Козіч з СВК “Гудагай”, Алег Камар з СВК “Варняны”, Галіна Замара і Людміла Матыяшкойць з СВК “Гервяты”, Віктар Рабкоўскі з саўгаса “Падольскі”, а таксама лепшыя працаўнікі свінакомплексу СВК “Варняны” Алена Юркойць, Ганна Недалтоўская і Наталля Кусойць.
Поспехі жывёлаводаў у многім залежаць ад працы спецыялістаў – і таму ўзнагароды тэхнікаў-асемянатараў СВК “Гудагай” Міхаіла Баршчэўскага і СВК “Гервяты” Яніны Бараноўскай, заатэхніка-селекцыянера СВК “Варняны” Віктара Валанцэвіча, ветэрынарных урачоў-гінеколагаў Мар’яна Таля з СВК “Варняны”, Андрэя Калпака з СВК “Гудагай”, Уладзіміра Валынца з саўгаса “Падольскі”, аператараў даільнага і халадзільнага абсталявання Іосіфа Тамашэвіча з СВК “Гудагай”, Артура Ермака з СВК “Гервяты”, Станіслава Сенюця з СВК “Варняны”, Івана Паўлюкевіча з СВК “Міхалішкі”, Мікалая Занько з саўгаса “Падольскі” таксама былі адзначаны па вартасці.
районные дожинки2Многіх працаўнікоў сельскай гаспадаркі адзначылі ў той дзень райкам прафсаюзаў сельскай гаспадаркі і раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Павіншавалі калег і партнёраў са святам і прадстаўнікі перапрацоўчых прадпрыемстваў – ашмянскіх мяса- і сыраробчага камбінатаў, а таксама смаргонскіх “Малочных прадуктаў”.
Атрымалі ў той дзень працаўнікі сельскай гаспадаркі і падарункі для душы – цудоўныя музычныя нумары ў выкананні лепшых астравецкіх артыстаў.

----------------------
Ніна РЫБІК.
Фота Антона МАЛЬШЭЎСКАГА.