Сколько получаем?
У эканоміцы Астравецкага раёна ў І квартале 2015 года былі заняты 11,3 тысячы чалавек – а гэта на 6,4 працэнты больш, чым у аналагічным перыядзе 2014 года.Намінальная налічаная сярэднемесячная заработная плата работнікаў раёна (без уліку мікраарганізацый і малых арганізацый бязведамаснай падпарадкаванасці) у І квартале 2015 года склала 5 240,1 тысяч рублёў, у тым ліку за сакавік 2015 года – 5 713,2 тысяч рублёў. У параўнанні з лютым гэтага года яна павялічылася на 11,4 працэнтаў, ці на 585,2 тысяч рублёў.
Рэальная заработная плата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у І квартале 2015 года ў параўнанні з І кварталам мінулага года паменшылася на 1,2 працэнты, а ў сакавіку 2015 года ў параўнанні з лютым 2015 года павялічылася на 10,5 працэнтаў.
У прамысловасці сярэдняя зарплата за сакавік 2015 года склала 6 093,3 тысячы рублёў, у будаўніцтве – 7 198,6 тысяч рублёў, на транспарце і ў сувязі – 5 433,4 тысячы, у адукацыі – 4 138 тысяч, у сельскай гаспадарцы, паляўніцтве і лясной гаспадарцы – 4 648 тысяч рублёў. Заработная плата работнікаў аховы здароўя і аказання сацыяльных паслуг у сакавіку 2015 года склала 4 539,9 тысяч рублёў, у тым ліку ў галіне аховы здароўя – 4 556 тысяч рублёў.
------------------------------------------------------
Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Гродзенскай вобласці.
