С наступлением осени фронт работы у аграриев не сокращается
Гэты год стаў цудоўнай ілюстрацыяй, што раслінаводства ў паўночным рэгіёне Гродзеншчыны, у тым ліку ў Астравецкім раёне, – справа рызыкоўная. Збожжавыя і зернебабовыя культуры сёлета ўрадзілі не так добра, як летась, у адрозненні ад бульбы і буракоў.Здаецца, літаральна ўчора на калгасных нівах працавалі камбайны, а сёння іх месца занялі магутныя плугі і сеялкі.
Па звестках сектара раслінаводства ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, па стане на 9 верасня пад сяўбу азімых збожжавых і зернебабовых у раёне падрыхтавана 5 814 гектараў ворыва, што складае 70 працэнтаў пры сярэднеабласных 63. Ізноў даводзіцца канстатаваць, што хутчэй за ўсіх працуюць гудагайскія аратыя: у СВК “Гудагай” завораны 1 618 гектараў (87 працэнтаў) глебы. У СВК “Варняны” і “Гервяты” падрыхтавалі адпаведна 800 і 910 гектараў (па 43 і 47 працэнтаў ад плана). Працаўнікі СВК “Міхалішкі” ўзаралі крыху больш за палову неабходных плошчаў – 798 гектараў. У саўгасе “Падольскі” да азімай сяўбы падрыхтавана 535 гектараў: ці 40 працэнтаў плошчы.
Своечасовасць правядзення азімай сяўбы ў многім вызначае канчатковы вынік, таму адначасова з ўзворваннем і ўнясеннем угнаенняў аграрыі раёна сеюць азімыя зерневыя культуры. З заданнем па сяўбе азімага рапсу – а гэта 2 600 гектараў – справіліся ўсе гаспадаркі раёна. Азімую свірэпіцу ўжо пасеялі ва ўсіх гас-падарках раёна.У Астравецкім раёне азімы клін збожжавых сёлета складзе 8 320 гектараў. Хлебаробы раёна ўжо прыгарнулі насенне ў глебу на плошчы 1 880 гектараў, што складае 23 працэнта запланаванага пры 17 сярэднеабласных. Сельскагаспадарчыя кааператывы “Гервяты” і “Гудагай” выканалі планавае заданне на 21 і 39 працэнтаў адпаведна. Сейбіты з СВК “Варняны” – на 15 працэнтаў, міхалішкаўцы – на 21, а працаўнікі саўгаса “Падольскі” – на 12 працэнтаў.
Пад азімую пшаніцу сёлета адведзена 3 550 гектараў. Насенне гэтай культуры прыгорнута на плошчы 869 гектараў. Трыцікале займе 3 940 гектараў, а жыта – 730 гектараў. Сеяць азімы ячмень будуць толькі ў СВК “Варняны”.
Гаспадаркі раёна ўжо ўбралі цукровыя буракі на плошчы 832 гектараў – гэта 15 працэнтаў ад запланаванага. Лідзіруюць цукраводы з СВК “Варняны” (36 працэнтаў). Сярэднераённая ўраджайнасць цукровікаў – 456 цэнтнераў з гектара.
Уборка бульбы толькі пачалася: яна выкапана на 15 гектарах з 220, што складае 7 працэнтаў ад пасаджанага. Найбольшая ўраджайнасць “другога хлеба” – 417 цэнтнераў з гектара – у СВК “Гудагай”.
Акрамя гэтага, ва ўсіх гаспадарках раёна працягваецца нарыхтоўка кармоў. Скошана 129 гектараў кукурузы, ураджайнасць якой складае 382 цэнтнеры з гектара.Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.
