Районный семинар посвятили зимне-стойловому содержанию животных, производству молока и его качество

семинар животноводчествоНа мінулым тыдні на Астравеччыне адбыўся раённы жывёлагадоўчы семінар-нарада, прысвечаны зімне-стойлаваму ўтрыманню жывёлы, вытворчасці малака і яго якасці, удзел у якім прынялі старшыня раённага выканаўчага камітэта Адам Дзмітрыевіч Кавалька, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік Упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Руслан Мікалаевіч Сачко, кіраўнікі гаспадарак, галоўныя ветурачы і заатэхнікі, а таксама госць са Смаргоншчыны, намеснік дырэктара па навуковай рабоце ААТ “Бівет”, кандыдат ветэрынарных навук Сяргей Міхайлавіч Усаў.

Базавай гаспадаркай для правядзення семінара на гэты раз быў абраны СВК “Гудагай” – лідар раённай вытворчасці малочнай галіны. Па словах першага намесніка начальніка Упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Вольгі Віктараўны Умрыхінай, асноўная мэта семінара – пазнаёміць іншыя гаспадаркі раёна з вопытам работы гудагайскіх жывёлаводаў, акрэсліць пэўныя праблемы гэтай галіны ўвогуле, а таксама падвесці вынікі ў раённай жывёлагадоўлі за першы месяц 2016 года.
На МТК “Германішкі”, дзе ўтрымліваецца 605 дойных кароў, удзельнікі семінара пазнаёміліся з новымі тэхналогіямі ў ветэрынарыі. Прысутныя ўбачылі, як адбываецца рэктальнае абследаванне кароў з дапамогай мабільнага ўльтрагукавога сканера, які ёсць на ўзбраенні спецыялістаў Астравецкай раённай племстанцыі. Неаспрэчны плюс такога метаду абследавання заключаецца ў тым, што УГД-дыягностыка дазваляе ўстанавіць цельнасць каровы ў 45 дзён пасля яе паспяховага асемянення, і, акрамя гэтага, выявіць гінекалагічныя праблемы і захворванні, а значыць – паставіць больш дакладны дыягназ на раннім этапе.
Спецыялісты комплексу таксама падзяліліся досведам вырошчвання маладняку і расказалі пра практычныя аспекты так званага “закрытага цыклу” камплектавання дойнага статка, які практыкуецца на ўсіх сучасных малочна-таварных комплексах.
Галоўны ветурач МТК “Германішкі” Анатоль Генрыхавіч Сільвановіч падзяліўся вопытам вытворчасці малака сортам “Экстра”. Дарэчы, 100 працэнтаў малака, атрыманага на МТК “Германішкі”, рэалізуецца дзяржаве менавіта такім сортам. Па словах Анатоля Генрыхавіча, вытворчасць малака сортам “Экстра” залежыць у першую чаргу ад ветэрынарнай службы і своечасовага выяўлення хворых кароў.
На МТФ “Індрубка” ўсім прысутным паказалі, як адбываецца раздой кароў. Таксама былі агучаны асноўныя аспекты прафілактыкі мастытаў і гінекалагічных захворванняў.
Удзельнікі семінара таксама наведалі МТК “Дайлідкі” СВК “Гервяты”, дзе пазнаёміліся з новымі метадамі дыягностыкі і аналізу якасці малака.
Зусім нядаўна менавіта на гэтым комплексе з’явілася першае ў раёне абсталяванне новага пакалення для вызначэння ўтрымання антыбіётыкаў у малацэ – аптычнае счытвальнае ўстройства “Рыдсэнсар”. У адрозненні ад іншых экспрэс-тэстаў, якія ёсць на ўзбраенні работнікаў малочна-
таварных комплексаў і ферм раёна, гэты больш адчувальны і распазнае антыбіётыкі розных груп.
На гэтым комплексе прысутным паказалі, як тэхналагічна правільна павінны брацца кармы з сянажных траншэй, каб захоўваліся іх якасць і пажыўныя характарыстыкі, а таксама прадэманстравалі абрэзку капытоў жывёлы з дапамогай спецыяльнага абсталявання.
Намеснік дырэктара па навуковай рабоце ААТ “Бівет”, кандыдат ветэрынарных навук Сяргей Міхайлавіч Усаў расказаў пра тыпічныя памылкі пры вырошчванні цялят і вытворчасці малака.
На заключным этапе семінара старшыня райвыканкама Адам Дзмітрыевіч Кавалька падвёў вынікі і ўручыў узнагароды старшыні СВК “Гервяты” Вячаславу Фёдаравічу Яромічу і старшыні СВК “Гудагай” Эдуарду Іванавічу Садоўскаму: па рэалізацыі малака за трэці квартал сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Гродзеншчыны гэтыя кааператывы занялі адпаведна першую і трэцюю пазіцыю ў абласным табелі рангаў, а Астравецкі раён па гэтым паказчыку стаў чацвёртым з сямнаццаці раёнаў.
Варта адзначыць, што вопытам нашых жывёлаводаў зацікавіліся суседзі: на гэтым тыдні дэлегацыя са Смаргонскага раёна наведала найбольш эфектыўныя сельскагаспадарчыя аб’екты Астравеччыны.

молоко картинкаМовай кілаграмаў і грамаў


Па даных сектара жывёлагадоўлі Упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання па стане на 1 лютага колькасць буйнай рагатай жывёлы склала 3 2 774 галавы, што на 825 асобін больш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года. Дойны статак у параўнанні з 2015 годам павялічыўся на 152 каровы і складае 10 085 галоў.
Валавы надой малака дасягнуў 4 630 тон. Па-ранейшаму пальму першынства тут трымае СВК “Гудагай”, дзе валавая вытворчасць малака з пачатку года склала 1 301 тону. Другую пазіцыю займае СВК “Варняны”, дзе за адзін месяц атрымалі 1 169 тон. Гервятцы таксама пераўзышлі вынікі мінулага года і за студзень 2016 года надаілі 1 046 тон малака. СВК “Міхалішкі” і саўгас “Падольскі” сёлета пакуль крыху не дацягнулі да вынікаў валавай вытворчасці малака на пачатак мінулага года і атрымалі адпаведна 574,5 і 540,2 тоны.
Самай прадуктыўнай у мінулым месяцы стала гудагайская фуражная карова, у СВК “Гудагай” з адной галавы надаілі 5 56 кілаграмаў (плюс 24 кілаграмы да 2015 года). У сярэднім па раёне ўмоўная фуражная карова за студзень дала 459 кілаграмаў малака.
За першы месяц 2016 года таварнасць малака склала 86,8 працэнта. Найбольшую таварнасць – а гэта 89 працэнтаў – мела гудагайскае малако . З разліку на адну карову ў сярэднім па раёне за мінулы месяц рэалізавана 399 кілаграмаў малака. Яго сярэдняя тлустасць склала 3,85 працэнта.
У адкормачнай галіне прывагі буйной рагатай жывёлы па раёне склалі 472 тоны – а гэта больш на 33 тоны, чым у аналагічным перыядзе 2 015 года. Найбольшыя прывагі – 153 тоны – атрымалі жывёлаводы з СВК “Гервяты”.
У свінагадоўлі, якой займаецца толькі СВК “Варняны”, валавая прывага жывёлы склала 171 тону, што крыху менш, чым летась. Сярэднясутачная прывага свіней дасягнула 620 грамаў.
За студзень перапрацоўшчыкам рэалізавана 623 тоны мяса, што на 20 працэнтаў больш, чым за студзень мінулага года.

----------------------------------
Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.