Посевная в этом году началась почти на две декады раньше

Узрадавала сёлетняя вясна земляробаў: лічы на дзве дэкады раней у параўнанні з мінулым годам распачалася сяўба яравых культур!

Па звестках дыспетчарскай упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, па стану на 25 сакавіка з даведзеным планам па сяўбе гаспадаркі раёна справіліся амаль на 10 працэнтаў: на 997 гектарах калгасных ніў трапіла насенне ранніх зерневых і зернебабовых культур – без уліку кукурузы, грэчкі і проса.

Узначальвае раённую зводку СВК “Гудагай”, дзе пасеяна 17 працэнтаў яравых збожжавых і зернебабовых, а замыкае яе саўгас “Падольскі” з 1,3 працэнта. Паміж імі размясціліся тры сельскагаспадарчыя кааператывы: “Варняны” з 13 працэнтамі, “Гервяты” - 8 працэнтамі і СВК “Міхалішкі” з 5 працэнтамі.

Найбольшая плошча – 689 гектараў – засеяна яравым ячменем (13 працэнтаў ад плану). На долю яравой пшаніцы прыпадаюць 630 гектараў – з яе сяўбой земляробы Астравеччыны справіліся на 22 працэнты. Зерне аўса трапіла ў глебу на 243 гектарах нівы (24 працэнты).

Другая задача, якая стаіць на парадку дня, – гэта падкормка азімых культур. У цэлым па раёне яе атрымалі 4 177 гектары азімых. Па гэтым паказчыку выканана палова даведзенага плану. Лідзіруюць земляробы з саўгаса “Падольскі” і СВК “Гервяты” (адпаведна 63 і 60 працэнтаў), а апошні радок – за міхалішкаўцамі, якія падкармілі 270 гектараў азімых зерневых (21 працэнт у параўнанні з 52 працэнтамі па раёне).

Шматгадовыя травы атрымалі “мінералку” на плошчы ў 1985 гектараў (40 працэнтаў), а сенакосы і паша – на 907 гектарах (7 працэнтаў).

Падсеяна 24 працэнты шматгадовых траў (621 гектар).

----------------------------------------------

Падрыхтавала Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.