Посевная кампания в Островецком районе вышла на "экватор"
Пад раннімі яравымі збожжавымі і зерне-бабовымі культурамі занята 10 390 гектараў. Гаспадаркі раёна прыступілі да сяўбы цукровых буракоў, льну і пасадкі бульбы. У цэлым аграрыі раёна з сяўбой яравых культур справіліся на 55 працэнтаў.
Бульбу сёлета будуць вырошчваць толькі тры сельскагаспадарчыя кааператывы: “Варняны” (50 гектараў), “Гудагай” (120 гектараў) і “Гервяты” (80 гектараў). Яна ўжо пасаджана на плошчы 20 гектараў, што складае 20 працэнтаў ад запланаванага.
Па стану на 16 кастрычніка, насенне цукровых буракоў трапіла ў глебу на плошчы 386 гектараў (32 працэнты). Лідзіруюць тут цукраводы з СВК “Гудагай”, якія высеялі 110 гектараў караняплодаў з 250 запланаваных.
Толькі саўгас “Падольскі” сёлета будзе вырошчваць лён – ім плануецца заняць 300 гектараў. З пасевам “блакітнавокага” тут справіліся на 13 працэнтаў.
Пакуль яравыя сеюцца, азімыя ўжо ўбіраюцца ў сілу. І догляд за імі набірае абароты: распачалася другая падкормка мінеральнымі ўгнаеннямі, якую атрымалі 2 468 гектараў азімых культур (31 працэнт) і 196 гектараў азімага рапсу (9 працэнтаў).
Шматгадовыя травы падкормлены на плошчы 3 490 гектараў, што складае 70 працэнтаў, а сенакосы і паша – на 3 378 гектарах (26 працэнтаў).
--------------------------------------
Падрыхтавала Алена ГАНУЛІЧ.

