Погода вносит коррективы в темпы посевной

Здавалася б, працуй ды працуй сейбіт ва ўнісон з тахканнем пасяўнога агрэгата – і паліва ёсць, і насенне падрыхтавана… Ды непрадказальнае надвор’е ізноў унесла карэктывы ў тэмпы пасяўной кампаніі на Астравеччыне.

Паводле даных дыспетчарскай упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, на 30 сакавіка з планам па сяўбе яравых культур (без уліку кукурузы, проса і грэчкі) гаспадаркі раёна справіліся на 42 працэнты. У ліку “выдатнікаў” – СВК “Гудагай”, дзе насенне трапіла на 1 128 гектараў нівы (62 працэнты яравога кліна), а замыкае яго саўгас “Падольскі” з 12 “здавальняючымі” працэнтамі (220 гектараў).

Пачэснае лідарства па плошчы замацавалася за ячменем – яго насенне трапіла на 2450 гектараў (48 працэнтаў). На долю яравой пшаніцы прыпадае 1 314 гектараў (46 працэнтаў), аўса – 560, зернебабовых – 10 гектараў.

Ва ўсіх гаспадарках раёна завершана падкормка зерневых азімых. Шматгадовыя травы атрымалі мінеральную падпітку на плошчы 2 255 гектараў, а сенакосы і паша – на 957 гектарах.

Азімы рапс атрымаў “мінералку” на плошчы 1 150 гектараў.

----------------------------------------------

Падрыхтавала Алена ГАНУЛІЧ.