Почему "исчезают" деньги с карточки Беларусбанка?

снимают деньгиУ рэдакцыю газеты “Астравецкая праўда” звярнуўся мужчына, які не мог зразумець, чаму з яго рахунку ў Беларусбанку кожны раз, калі ён праглядвае баланс, “знікаюць” грошы.

Мы звярнуліся да дырэктара цэнтра банкаўскіх паслуг №417 г. Астравец ААТ “ААБ Бела-русбанк” Ірыны Уладзіміраўны Дамброўскай, якая патлумачыла:

– З 1 жніўня 2016 года за прагляд балансу на картках Беларусбанка праз банкаматы і інфакіёскі іншых банкаў здымаецца камісійнае ўзнагароджванне. Так, калі трымальнік нашай карткі праглядвае свой рахунак праз банкаматы ААТ “Белаграпрамбанк”, ААТ “БПС-Ашчадбанк” ААТ “Белінвестбанк”, сума ўзнагароджвання складзе 0,1 (1 000 недэмінаваных) рублёў, у банкаматах іншых банкаў-рэзідэнтаў – 0,5 (5 000 недэмінаваных) рублёў, у банкаматах банкаў-нерэзідэнтаў (не беларускія) – 1 рубель (10 000 недэмінаваных).

Пры гэтым атрымаць інфармацыю аб стане рахунку без спагнання ўзнагароджання трымальнікі плацёжных картак ААТ ААБ Беларусбанк могуць:

1) па тэлефоне кругласутачнай сэрвіснай службы ААТ Банкаўскі працэсінгавы цэнтр 8(017) 299-25-23;

2) у інфакіёсках, банкаматах, пунктах выдачы наяўных ААТ ААБ Беларусбанк;

3) з дапамогай СМС-банкінгу, M-банкінгу, Інтэрнэт-банкінгу, а таксама ТВ-банкінгу.