По данным на 4 апреля, в Островецком районе засеяли почти 2 тысячи гектаров яровых культур

севба 2016
Па дадзеных сектара раслінаводства ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, па стане на 4 красавіка гаспадаркі раёна засеялі 1 947 гектараў ранніх яравых культур.


Пачэснае лідарства па плошчы за ячменем –   1 137 гектараў (21 працэнт). На долю яравой пшаніцы прыпадае 257  гектараў (9 працэнтаў), аўса – 553 гектары.

Шматгадовыя травы падкормлены на плошчы 1 135 гектараў, а сенакосы і паша – на 410 гектарах. Азімы рапс атрымаў “мінералку” на плошчы 1 516 гектараў.