По данным на 14 апреля, засеяно почти 40 процентов районных нив

хроника полевых работСёлета хлебаробы значна пазней, чым летась, пусцілі ў поле пасяўную тэхніку. Аднак запознены старт не перашкодзіў аграрыям паказаць спрынтарскую хуткасць на пасяўной кампаніі-2016: насенне прыгорнута ў глебу амаль на 40 працэнтах раённых ніў.

Па дадзеных агранамічнага сектара ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, па стане на 14 красавіка гаспадаркі раёна засеялі 7 101 гектар калгасных ніў раннімі зерневымі і зернебабовымі культурамі, што складае 66 працэнтаў ад даведзенага плана.

Раённы “табель рангаў” па-ранейшаму ўзначальвае СВК “Гудагай”, дзе пасеяна 1 632 гектары збожжавых і зернебабовых – 90 працэнтаў ад плана. У СВК “Гервяты” і “Варняны” засеялі 1 635 і 1 405 гектараў адпаведна – а гэта 68 і 46 працэнтаў. Міхалішкаўскія хлебаробы загарнулі ў глебу насенне на плошчы 1 231 гектар (72 працэнты), а хлебаробы з саўгаса “Падольскі” – 1 198 гектараў (66 працэнтаў).

Сярод культур лідзіруе авёс. Сёлета пад яго адведзена 1 030 гектараў. Засеяны 711 гектараў – 69 працэнтаў ад плана. На долю яравой пшаніцы прыпадае 2 960 гектараў раённых ніў, 2 093 з якіх ужо аплоднены насеннем гэтай культуры (71 працэнт). Зерне ячменю трапіла ў глебу на 4 225 гектарах (78 працэнтаў).

Аграрыі раёна прыступілі да сяўбы цукровых буракоў. Сёлета пад іх адведзена 1 600 гектараў. Цукровікі ўжо занялі 356 гектараў (22 працэнты).

Аднак не сяўбой адзінай… Другая па важнасці задача для аграрыяў – своечасова і ў поўным аб’ёме падкарміць азімыя культуры. Першая падкормка яравых завершана. У другі раз мінеральныя ўгнаенні атрымалі 140 гектараў зерневых і 313 гектараў рапсу. Шматгадовыя травы падкормлены на плошчы ў 2 594 гектары (55 працэнтаў), сенакосы і паша – на 2 525 гектарах (19 працэнтаў).

З падсевам шматгадовых гаспадаркі раёна справіліся на 56 працэнтаў, насенне прыгорнута ў глебу на 2 132 гектарах. У цэлым па раёне закладзена 120 гектараў семяннікоў шматгадовых траў, з якіх 180 гектараў занялі бабовыя культуры.

Падрыхтавала Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.