Передовики уборочной кампании получили награды
Вось і скончылася лета, а на змену яму прыйшла лагодная і цёплая восень. Але не за гарамі ўжо той час, калі сонечнае надвор’е зменіць непагадзь – а гэта значыць, што ўсё менш і менш часу застаецца ў работнікаў палёў, каб адвезці на склад апошні пачатак кукурузы і надзейна прыхаваць ад маразоў апошнюю бульбіну і бурак.Дзякуючы мэтанакіраванасці і зладжанасці работы ўсіх камбайнераў, вадзіцеляў і аператараў зернесушылак уборка зерневых сёлета прайшла дружна і закончылася своечасова. А для тых, хто сярод лепшых стаў самым лепшым прафкам работнікаў аграпрамысловага комплексу вырашыў зрабіць прыемны сюрпрыз – узнагародзіў перадавікоў на рабочых месцах.
Старшыня прафсаюза работнікаў АПК Ірына Каспяровіч, галоўны бухгалтар прафсаюза АПК Святлана Пешка і старшыня СВК “Міхалішкі” Аляксандр Чаплінскі праехалі па палях, мехдварах і сушылках гэтага кааператыва, каб асабіста павіншаваць ударнікаў працы і перадаць ім грашовыя прэміі і падзячныя адрасы, якія атрымалі аператары зернесушыльных комплексаў Сяргей Рукойць, Віктар Мілашэвіч, Павел Пешка і Віталь Вашкевіч, вадзіцелі Іван Субаткевіч, Леанід Бернюкевіч і Станіслаў Бернюкевіч, а таксама камбайнеры Віталь Вайнілка, Павел Сінкевіч, Валерый Калтан, Валерый Мацкела, Валерый Дэнюш і Іосіф Шатроўскі.
Такімі ж узнагародамі былі адзначаны работнікі РУП “Саўгас “Падольскі”: вадзіцелі Леанід Юргелянец, Алег Кулікян і Вадзім Мундуць, камбайнеры Дзмітрый Шэша, Міхаіл Казел, Іван Аўгуль, Віталь Пляўга, Аляксандр Шостак і Стэфан Шостак.
----------------------------------
Антон Мальшэўскі, фота аўтара.
