Островецкий хлебозавод приступил к выпуску нового хлеба

1
Прадукцыя астравецкіх хлебапёкаў карыстаецца попытам не толькі ў астраўчан, але і ў жыхароў суседніх раёнаў. Днямі спецыялісты хлебазавода Астравецкага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства распрацавалі рэцэптуру і сталі выпускаць новы пшанічна-аржаны хлеб “Вестфальскі”.


– Хлеб “Вестфальскі” спецыяльна распрацаваны для тых, хто аддае перавагу здароваму ладу жыцця і правільнаму харчаванню, – расказала нам вядучы інжынер па якасці Святлана Рашэтнік. – Хлеб мае нетрадыцыйны смак, які некаторым можа падацца кіслым ці салёным, але гэта – сучасны накірунак у харчаванні, і, будзем спадзявацца, ён знойдзе свайго пакупніка. У склад хлеба, акрамя традыцыйнай сыравіны, увойдзе да 40 працэнтаў зерневай сумесі: крупка жытняя мікранізіраваная, вотруб'е пшанічнае, экстракт ячменны соладавы, мука пшанічная соладавая абсмаленая і насенне кунжуту.

А ў бліжэйшы час у нас пачнецца выпуск булачкі “Каралеўскай“. У яе склад уваходзіць традыцыйная сыравіна, сумесь “Зёлкавая” зерневая: соя здробненая, шматкі пшанічныя, аўсяныя і соевыя, крупка кукурузная; льносемя, недыястатычная і дыястатычная мука ячменнага соладу.

Набыць хлеб “Вестфальскі”, як і іншую прадукцыю астравецкіх хлебапёкаў, можна ў любым прадуктовым магазіне Астраўца ўжо сёння. А калі ён будзе карыстацца попытам, то з часам астравецкі хлебазавод павялічыць іх выпуск.


--------------------------------

Антон МАЛЬШЭЎСКІ, фота аўтара.