Островчане занимают первое место в области по темпам посевных работ

1
Вясна набірае абароты, пацяплела на вуліцы – падабрэла на душы. Травы адпіваюцца пасля зімняй спячкі, падаюць зярняткі насення ў пульхную глебу – веснавых работ неўправарот... Астравецкія аграрыі на 38 працэнтаў справіліся з яравой сяўбой і замацаваліся на першым месцы ў абласным табелі рангаў.

Паводле даных сектара раслінаводства ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, на 8 красавіка на 7 119 гектараў раённых ніў трапіла насенне ранніх збожжавых і зернебабовых культур – а гэта 69 працэнтаў ад агульнага плана. Па гэтым паказчыку Астравеччына займае шостае месца ў вобласці. Найбольшы спрыт у сяўбе ранніх культур паказалі сельскагаспадарчыя кааператывы “Гудагай”, дзе засеяны 1 710 гектараў, і “Варняны” з 2 080 гектарамі. А апошнюю пазіцыю займае саўгас “Падольскі” з 37 працэнтамі: засеяны 703 гектары ніў.

Першая падкормка азімых культур завершана. На 60 працэнтаў аграрыі раёна справіліся з унясеннем “мінералкі” на плошчах, занятых пад шматгадовымі травамі, а сенакосы і паша атрымалі яе на 16 працэнтаў.