Осенью работы на полях не останавливаются
Нездарма спакон вякоў кажуць: восень – работ восем. Паспей падрыхтаваць поле пад азімую сяўбу, засей, выкапай бульбу, буракі, паклапаціся пра корм жывёле на зіму…Астравецкія аграрыі добра ведаюць смак народнай прымаўкі, пагэтаму на палях шчыруе не толькі тэхніка, але і людзі.
Пасля камбайнаў, якія з нецярпеннем паглыналі спелыя, налітыя сонцам каласкі, у поле рушылі плугі – і колкае іржышча ў імгненне ператварылася ў пульхную зямельку, гатовую прыняць зерне будучага ўраджаю.
Па стане на 11 верасня, пад сяўбу азімых культур у Астравецкім раёне заворана 4 724 гектары. Больш за ўсё ў працэнтным эквіваленце з заданнем справіўся СВК “Гудагай” (72 працэнты), гервятцы на 63 працэнты падрыхтавалі калгасныя палеткі да азімай сяўбы, працаўнікі СВК “Варняны” – на 55 працэнтаў, міхалішкаўцы – на 44 працэнты, а саўгас “Падольскі” – на 31 працэнт.
Своечасовасць правядзення восеньскай сяўбы ў многім вызначае канчатковы вынік, пагэтаму адначасова з узворваннем аграрыі раёна сеюць азімыя зерневыя культуры. Варта адзначыць, што заданне па сяўбе азімых рапсу і свірэпіцы выканалі ўсе гаспадаркі раёна.
На 11 верасня ў раёне засеялі 1 538 гектараў азімага збожжавага кліна, што складае 19 працэнтаў ад плана. Сельскагаспадарчыя кааператывы “Гервяты” і “Гудагай” выканалі планавае заданне на 26 працэнтаў кожны, сеяльшчыкі з СВК “Варняны” – на 20 працэнтаў, міхалішкаўцы – на 10 працэнтаў, а працаўнікі саўгаса “Падольскі” – на 9 працэнтаў.
Азімая пшаніца і трыцікале сёлета займуць па 3 870 гектараў, а зерне жыта трапіць у зямлю на 300 гектарах.
Гаспадаркі раёна з уборкай цукровых буракоў справіліся на 6 працэнтаў. Лідзіруюць цукраводы з СВК “Варняны” (33 працэнты).
Бульба выкапана на 62 гектарах з 281, што складае 22 працэнты. Хутчэй за ўсё на бульбакапанні працуюць у СВК “Гудагай”, дзе ўбрана 27 працэнтаў “другога хлеба”.
Акрамя гэтага, ва ўсіх гаспадарках раёна жнуць кукурузу. Сабрана 9 224 тоны кукурузы, яе ўраджайнасць складае 314 цэнтнераў з гектара. У корманарыхтоўцы з запланаваных 5 938 гектараў кукурузы на сілас аграрыі раёна ўбралі 294 гектары, што складае 5 працэнтаў.
-----------------------------------------------
Падрыхтавала Алена ГАНУЛІЧ.
