Окулировщики фермерского хозяйства "Світанак Л" стали четвертыми на республиканском конкурсе
У Стаўбцах Мінскай вобласці прайшоў рэспубліканскі семінар садаводаў, арганізатарамі якога выступілі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і асацыяцыя “Белсадагадавальнік”, у рамках якога адбыўся конкурс акуліроўшчыкаў. У семінары і конкурсе прынялі актыўны ўдзел кіраўнік фермерскай гаспадаркі “Світанак-Л” Ч. С. Лабачэўскі і каманда акуліроўшчыкаў гэтай гаспадаркі.– Семінар быў вельмі карысным,– расказаў нашаму карэспандэнту Часлаў Станіслававіч. – Нас пазнаёмілі з перадавымі метадамі інтэнсіўнага вядзення садаводства з прымяненнем паліву, выкарыстаннем сеткі супраць градабою, прадэманстравалі шырокую лінейку тэхнікі і абсталявання для работы ў садзе.
А каманда акуліроўшчыкаў фермерскай гаспадаркі “Світанак Л” у складзе Наталлі Сідарук і Галіны Свіла прынёс гаспадарцы чацвёртае месца ў рэспубліканскім конкурсе, у якім прынялі ўдзел 20 каманд з усіх куточкаў Беларусі.
Спадзяемся, што гэтая перамога і веды, атрыманыя падчас семінара, стануць новым стымулам для развіцця садаводства ў нашым раёне.
Ніна АЛЯКСЕЕВА
